Беларуская мова прарасла праз розныя эпохi i паказала здольнасць забяспечваць усе камунiкацыi нашага жыцця

З легендаў i казак былых пакаленняў

Мiжнародны дзень роднай мовы — цудоўная нагода пагаварыць пра падтрымку ў нашай краiне матчынага слова i, наогул, пра асаблiвасцi развiцця айчыннай культуры. Выдатны эксперт у гэтым пытаннi — дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Аляксандр Лакотка. Калектыў гэтай установы сёлета атрымаў прэмiю «За духоўнае адраджэнне» за ўнiкальную 20‑томную энцыклапедыю «Гарады i вёскi Беларусi» з гiстарычнымi звесткамi пра больш чым 24 тысячы населеных пунктаў. Над гэтым шматтомнiкам-фалiянтам вучоныя працавалi звыш 40 гадоў. Грунтоўна, фундаментальна, генiяльна! Каманда плануе здзiўляць i надалей.

Нашы продкi былi хлебаробамi

— Для вашай установы год пачаўся з высокага ўшанавання за ўнiкальную энцыклапедыю. Якiмi яшчэ праектамi ганарыцеся?

— Наш цэнтр засяроджаны на фундаментальных, глыбокiх, эпахальных выданнях. Дваццацiтомнiку «Гарады i вёскi Беларусi» папярэднiчалi 47‑томная праца «Беларуская народная творчасць», «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi», шматтомныя выданнi па гiсторыi айчыннага мастацтва, тэатра. У Інстытуце мовазнаўства нядаўна завершаны 37‑томны «Гiстарычны слоўнiк беларускай мовы», над якiм працавалi 70 гадоў, а гэта не адно пакаленне вучоных. Унiкальны твор, таксама адзначаны прэмiяй «За духоўнае адраджэнне», — «Беларусы», дзе ў 13 тамах раскрываецца iдэнтычнасць паходжання беларускага народа, яго матэрыяльная i духоўная культура. Прычым нашы працы не маюць аналагаў — цi то «Архiтэктура Беларусi ў сусветным i еўрапейскiм кантэксце», цi пяцiтомныя «Нарысы гiсторыi культуры Беларусi». Плануем, што ў рамках сучаснай дзяржаўнай праграмы, прысвечанай гуманiтарыстыцы, створым шматтомныя зборы па музейных калекцыях, фальклоры.

— Беларуская мова — неад’емны элемент традыцыйнай культуры. А з чаго наша культура складаецца, калi ўлiчыць, што яна не толькi рамеснiцка-сялянская, але i прадстаўляе ўсе грамадскiя слаi насельнiцтва?

— Зразумела, што культуру нельга падзяляць на народную i наднародную. Яна ўключае ўсе сацыяльныя слаi: сялян, рамеснiкаў, рабочых, настаўнiкаў, урачоў, ваенных, святароў... Мiж тым беларускiя традыцыйныя каранi крыюцца ў хлебаробчым мiнулым. Нашы продкi — крывiчы, радзiмiчы i дрыгавiчы, — прыйшоўшы на нашу зямлю, былi ўжо хлебаробамi, стваралi паселiшчы, вялi аселы лад жыцця. Невыпадкова ў Беларусi шмат вёсак з назвай Ляды, што абазначае месца, дзе выкарчоўвалi хмызняк i рабiлi поле. 
Хлебаробчая аснова, звязаная з народным календаром, прыродай, порамi года, стварыла фальклорны, вуснапаэтычны, дапiсьменны падмурак, у якiм захавана сакральнасць, духоўнасць нашага народа.
Пэўнае паразуменне сваёй i суседскай зямлi склалася дзесьцi ў XIV стагоддзi, калi з’явiлiся стабiльныя асновы беларускай мовы, традыцыi матэрыяльнай i духоўнай культуры, пэўная эканомiка. Так, тагачасная Беларусь мела ў пэўнай ступенi капiталiстычную эканомiку: не толькi натуральны абмен, але i фальваркi, мястэчкi, грашовую рэнту, рыначныя дачыненнi, што таксама складае нацыянальныя традыцыi. Беларуская мова як неад’емная частка нашай культуры прарасла праз розныя эпохi, перажыла складанасцi паланiзацыi ў часы Рэчы Паспалiтай, упарцiлася праграмам Расiйскай iмперыi. Матчына слова паказала сваю жывучасць i здольнасць забяспечваць усе камунiкацыi нашага жыцця.

— На выставе «Беларусь iнтэлектуальная» ваша каманда прадстаўляе слуцкiя паясы. Адноўлена iх вытворчасць, у Слуцку адкрыты тэматычны музей i iншыя аб’екты дзякуючы дзяржаўнай праграме. Раскажыце, як адраджалi брэнд.

— У XVIII стагоддзi ў Нясвiжы i Слуцку з’явiлiся мануфактуры, дзе i выраблялiся слуцкiя паясы. Для iх вытворчасцi запрашалi замежных спецыялiстаў i рыхтавалi сваiх, прычым часта хлопчыкаў, якiя на працягу васьмi гадоў вучылiся рамяству. Слуцкi пояс — гэта эмблема дваранскай годнасцi. Магнат або дэпутат сейма без такога атрыбута не мог з’явiцца на грамадскi сход. Пояс быў шырокi, доўгi, вытканы на чатыры бакi, складаўся з двух краёў, якiя называлiся галовамi. Вельмi далiкатна падбiраўся матэрыял, да якога дадавалi залатыя i срэбраныя нiткi. Зараз у слуцкiм музеi можна пабачыць, як ткуцца паясы. Наш цэнтр распрацаваў мастацкую частку рэканструкцыi, а тэхналогiю выканаў Вiцебскi тэхналагiчны ўнiверсiтэт. Слуцкiя паясы ў якасцi падарункаў прадстаўляюць Беларусь у розных краiнах свету.

Мова старажытная як свет

— Нацыянальная акадэмiя навук пачыналася з Інбелкульта. Зараз гэта Інстытут мовазнаўства, якi сiстэмна даследуе мову, гiсторыю, стан беларускiх гаворак. Ведаю, што новы 15‑томны тлумачальны слоўнiк, першы том якога хутка выйдзе, будзе ўтрымлiваць рэкордную колькасць — 250 тысяч слоў! Пра якiя яшчэ набыткi iнстытута да Дня роднай мовы раскажаце?

— Нядаўна завершаны вынiк 70‑гадовых намаганняў — гiстарычны слоўнiк беларускай мовы, якi абагульняе iнфармацыю 500‑гадовай гiсторыi беларусаў. У iм больш за 75 тысяч слоў, зафiксаваных у дагаворах, летапiсах, статутах, хронiках, рыцарскiх раманах, мемуарных, публiцыстычных, навуковых i рэлiгiйных творах. Сектар камп’ютарнай лiнгвiстыкi працуе над электроннымi праектамi. І адзiн з самых цiкавых — Нацыянальны корпус беларускай мовы, дзе максiмальна поўна алiчбоўваецца лiтаратура ўсiх жанраў. Аб’ём корпуса больш за адзiн мiльярд словаўжыванняў. Нашы мовазнаўцы ствараюць атласы славянскiх моў, зводны слоўнiк беларускiх народных гаворак з другой паловы XIX i да пачатку XXI стагоддзя, наладжваюць творчыя конкурсы, у якiх з вялiкiм энтузiязмам удзельнiчаюць беларусы. Дарэчы, у Дзень роднай мовы прапануем напiсаць рэспублiканскую дыктоўку, якая будзе транслiравацца на ўсю краiну. Плануецца, што ў ёй прымуць удзел больш за дзве тысячы чалавек.

— Зараз пра мову трэба праяўляць асаблiвы клопат, бо пакаленне носьбiтаў пакрысе адыходзiць. Як зберагчы сваю спадчыну?

— Дзейнiчаюць дзяржаўныя праграмы падтрымкi беларускай мовы. Напрыклад, перакладаем юрыдычныя дакументы, прававыя акты, якiмi карыстаюцца органы дзяржаўнага кiравання. У краiне дастаткова практычных дапаможнiкаў, граматык, слоўнiкаў, распрацавана сiстэма нацыянальнай арфаграфii. Склалася свая традыцыя ў сiстэме навучання, з году ў год карыстаецца мовай больш моладзi, якая па сваёй натуры схiльная да крэатыву, эпатажнасцi i прыносiць у мову шмат запазычанняў. А засiлле замежных слоў, у якiх абсалютна няма патрэбы, — праблема. У Расii, дарэчы, з гэтым змагаюцца на прававым узроўнi. Смешна слухаць пра кастынгi, дыскурсы, трэнды, праз якiя губляецца сэнсавасць i духоўнасць нашага слова.

— У 2020 годзе прыхiльнiкi разбурэння краiны сваiм шчытом i мячом абралi беларускую мову. I дагэтуль перайначваюць яе класiчны правапiс, кiдаюцца архаiзмамi кшталту «фiлёляг» цi «плян» i выдаюць гэта за iсцiну. Па сутнасцi, мы самi вiнаваты ў тым, што аддалi матчына слова на папрок. Як больш папулярызаваць нашу мову ў народзе?

— Гэта трэба рабiць праз культуру ў шырокiм кантэксце — праз кiно, тэатр, лiтаратуру, перавыданне твораў класiкаў, асаблiва дзiцячых. Падзеi 2020 года не будуць мець гiстарычнага адбiтку на твары развiцця мовы. 
Такiя рэчы былi i раней, напрыклад, уяўнай беларускасцю карысталiся ў гады акупацыi фашысты, каб паказаць сябе «сваiмi». Што наконт архаiчных элементаў, кшталту «плян» цi «фiлёляг», большасць беларусаў да iх адносiцца iранiчна. 
А той, хто выкарыстоўвае, робiць гэта дзеля самавыражэння. Заўсёды будзе жыць класiчны варыянт нацыянальнай мовы, яе мясцовыя гаворкi, якiя нашы мовазнаўцы стараюцца падрабязна зафiксаваць.

basikirskaya@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter