З княгіняў — у святыя

У Мінску прэзентаваўся зборнік матэрыялаў у памяць пра святую праведную Сафію СлуцкуюГэта толькі адна з добрых спраў, здзейсненая паводле праекта Беларускай Праваслаўнай Царквы “Святую Сафію ўславім!..” Па сваім зямным жыцці княгіня Сафія Юр’еўна Радзівіл (Алелька) ішла з верай і любоўю, была вядома як асветніца ў XVII стагоддзі, пазней кананізавана Праваслаўнай Царквой. Прэзентацыю зборніка зладзіла Мiнскае згуртаванне нашчадкаў шляхты i дваранства. Імпрэза пачалася з выступлення піяніста Марата Нікіціна. Гучалі і спевы ў выкананні Хору святой Сафіі, якім кіруе Наталля Валькова, камернага хору “Класіка” пад кіраўніцтвам Жанны Філіповіч — праз музыку ды хваласпевы нібы ўзносіліся да неба шчырыя малітвы.
У Мінску прэзентаваўся зборнік матэрыялаў у памяць пра святую праведную Сафію Слуцкую

Прападобная Сафія СлуцкаяГэта толькі адна з добрых спраў, здзейсненая паводле праекта Беларускай Праваслаўнай Царквы “Святую Сафію ўславім!..” Па сваім зямным жыцці княгіня Сафія Юр’еўна Радзівіл (Алелька) ішла з верай і любоўю, была вядома як асветніца ў XVII стагоддзі, пазней кананізавана Праваслаўнай Царквой. Прэзентацыю зборніка зладзіла Мiнскае згуртаванне нашчадкаў шляхты i дваранства. Імпрэза пачалася з выступлення піяніста Марата Нікіціна. Гучалі і спевы ў выкананні Хору святой Сафіі, якім кіруе Наталля Валькова, камернага хору “Класіка” пад кіраўніцтвам Жанны Філіповіч — праз музыку ды хваласпевы нібы ўзносіліся да неба шчырыя малітвы.Сярод ганаровых гасцей, запрошаных на вечарыну ў мінскі Палац ветэранаў, быў і кіраўнік кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Беластоцкага ўніверсітэта, прафесар Антон Мірановіч. Ён вядомы ў навуковых колах як даследчык славянскага праваслаўя. Ад імя арганізатараў імпрэзы Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі ўручыў вучонаму выяву родавага герба i пасведчанне сябра Згуртавання, нагадаў важныя этапы станаўлення і дзейнасці шляхецка-дваранскага саслоўя ў Беларусі. Старшыня Згуртавання казаў: любоў да роднай зямлі, цікавасць да яе гісторыі і павага да культуры збіраюць людзей у суполку.
Ідэя стварыць кнігу ў гонар святой належыць настаяцелю храма праведнай Сафіі Слуцкай у Мінску протаіерэю Анатолю Мазалеўскаму, аўтар-складальнік выдання — сакратар прыходу храма Тамара Левішка. Зборнік пабачыў свет у выдавецтве “Энцыклапедыкс”, якім кіруе Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі. Тамара Левішка падзякавала ўсім, хто дапамагаў ёй у рабоце, і расказала, як стваралася кніга. Першая частка зборніка — гэта жыццяпіс святой, аповед пра гісторыю яе духоўнага подзвігу. Далей прадстаўлены дакументы і матэрыялы, звязаныя з гісторыяй роду, расказваецца аб продках княгіні Сафіі. У трэцяй частцы, пад назвай “Першы ў свеце храм у гонар святой праведнай Сафіі Слуцкай”, пададзена гісторыя стварэння храма. У даследаванні, расказала аўтарка, выкарыстаны дакументы з Нацыянальнага гістарычнага архіва, аддзела старажытных рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі, раней малавядомыя. Гэта дазволіла па-новаму асэнсаваць ролю слуцкіх князёў у духоўна-асветніцкай дзейнасці на карысць Бацькаўшчыны, раскрыць раней невядомыя старонкі з іх жыцця, пазбавіцца ад некаторых міфаў, удакладніць факты. Сярод каштоўных дакументаў можна вылучыць копію завяшчання Барбары, маці Сафіі Слуцкай, а таксама завяшчанне яе самой пасля шлюбу з Янушам Радзівілам у кастрычніку 1600 года. У выданні шмат фатаграфій, дзякуючы якім можна пабачыць, як выглядалі ў XVII стагоддзі Слуцк, дом Хадкевічаў, палац Радзівілаў…
Галоўны рэдактар газеты “Воскресение” Алена Міхаленка выступіла на прэзентацыі з вершам, выказала захапленне велізарнай працай, звязанай з падрыхтоўкай зборніка. Яна адзначыла, што такія кнігі вельмі патрэбныя, бо падаюць рэальныя факты пра жыццё Сафіі Слуцкай.
На ўрачыстасці з нагоды адкрыцця помніка святой ля храма Якой была беларуская святая? Сціплай і лагоднай, разважлівай і моцнай у веры праваслаўнай, цярплівай, мела самаахвярную любоў да Бога, да свайго народа і роднай зямлі. Нягледзячы на нялёгкі лёс і кароткае жыццё, княгіня-случанка шмат зрабіла для ўмацавання праваслаўя, усе сілы аддавала захаванню веры сваіх продкаў і праваслаўных святынь. Як адзначыў Дзмітрый Шыла, дыякан прыходу праведнай Сафіі Слуцкай у Мінску, намеснік прэс-сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, святая Сафія — гэта прыклад святасці ў штодзённым жыцці. Яна не пакінула свой народ і пасля адыходу ў іншы свет. Цяпер яе нятленныя мошчы знаходзяцца ў Кафедральным Свята-Духавым саборы Мінска, і па-ранейшаму ідуць вернікі да святой прападобнай Сафіі Слуцкай.
Варта нагадаць, што Сафія нарадзілася 1 мая 1585 года, была апошняй княгіняй роду князёў Слуцкіх і Капыльскіх, памерла ў 26-гадовым узросце ад першых родаў. Дзень памяці Прападобнай Сафіі Слуцкай праваслаўная царква, вернікі адзначаюць 1 красавіка. Помнік святой устаноўлены ў цэнтры Слуцка ў 2000 годзе, а летась новы помнік знакамітай случанцы асвечаны і ў Мінску, ля храма ў гонар Прападобнай у Кастрычніцкім раёне — гэта ля плошчы Казінца.

Людміла Малей

На здымках:
Прападобная Сафія Слуцкая
На ўрачыстасці з нагоды адкрыцця помніка святой ля храма
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter