З клопатам пра будучыню

Удзельнікі грамадскага форуму прапанавалі ўвесці ў школьныя праграмы новыя прадметы — пра айчынную духоўную культуруПад час грамадскага форуму “Духоўна-маральны фактар нацыянальнай бяспекі” гаварылі не пра матэрыяльны бок жыцця. Сапраўды, мы жывем пад абаронай, у моцным сілавым полі маральных законаў, традыцый, духоўных прыкладаў блізкіх нам людзей. Духоўнасць, па сутнасці, і ёсць нябачная лінія абароны асобы, Айчыны ад таго, што можа быць разбуральным для нас, прычыняць пакуты духоўныя і фізічныя. Не сакрэт: калі зломлены маральны дух войска — яно гіне. Так было, дарэчы, і дзвесце гадоў таму, як казаў адзін выступоўца, з “маральна абцяжараным разбоем і марадзёрствам” войскам Напалеона: яно заканамерна пацярпела паражэнне пад час пераправы цераз Беразіну ў канцы лістапада 1812-га.
Грамадскі форум у Доме прэсы – пляцоўка для абмену думкаміУдзельнікі грамадскага форуму прапанавалі ўвесці ў школьныя праграмы новыя прадметы — пра айчынную духоўную культуру
Пад час грамадскага форуму “Духоўна-маральны фактар нацыянальнай бяспекі” гаварылі не пра матэрыяльны бок жыцця. Сапраўды, мы жывем пад абаронай, у моцным сілавым полі маральных законаў, традыцый, духоўных прыкладаў блізкіх нам людзей. Духоўнасць, па сутнасці, і ёсць нябачная лінія абароны асобы, Айчыны ад таго, што можа быць разбуральным для нас, прычыняць пакуты духоўныя і фізічныя. Не сакрэт: калі зломлены маральны дух войска — яно гіне. Так было, дарэчы, і дзвесце гадоў таму, як казаў адзін выступоўца, з “маральна абцяжараным разбоем і марадзёрствам” войскам Напалеона: яно заканамерна пацярпела паражэнне пад час пераправы цераз Беразіну ў канцы лістапада 1812-га.
У рэзалюцыі-звароце да грамадства ўдзельнікі форуму, а гэта вучоныя, выкладчыкі, прадстаўнікі ўлады, духавенства, грамадскія дзеячы, пісьменнікі, журналісты, выказалі занепакоенасць тым, што цяпер і нематэрыяльныя фактары ўсё больш актыўна ўплываюць на грамадскія працэсы. Яны канстатавалі: “У эпоху інтэнсіўных інфармацыйных абменаў духоўна-маральны фактар, захаванне традыцыйных каштоўнасцяў, высокіх стандартаў працоўнай, сямейнай і грамадзянскай этыкі з’яўляецца асновай не толькі грамадска-палітычнай стабільнасці грамадства і дзяржавы, але і важнейшым фактарам эканамічнага развіцця, павышэння чалавечага патэнцыялу”.
Варта заўважыць, што ладзілі форум у прэс-цэнтры мінскага Дома прэсы Нацыянальная акадэмія навук, Міжнародны фонд “Сям’я — Яднанне — Айчына” і грамадскі савет па маральнасці. Размова атрымалася цікавай, змястоўнай. Дарэчы, у сакавіку ў Мінску ўжо праходзіў круглы стол “Рэлігійны фактар нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, яго матэрыялы выдадзены асобнай кнігай. Прэзентавалася на форуме і кніга Аляксея Осіпава “Праваслаўе і духоўная бяспека”, у анатацыі да якой гаворыцца: “Сёння чалавек, які не мае дакладных духоўна-маральных арыенціраў і маральных каштоўнасцяў ці той, хто згубіў іх, уяўляе з сябе рэальную пагрозу для грамадства, значна большую, чым знешнія ворагі ці нестабільнасць эканомікі. Бездухоўнасць ці ілжэдухоўнасць вядуць нас да пагібелі, знішчаючы культурна-генетычны код народа. Распад інстытута сям’і ставіць пад пагрозу будучыню ўсёй нацыі”.
У Беларусі, адзначаецца ў рэзалюцыі, удалося зберагчы важнейшыя перадумовы духоўна-маральнага дабрабыту. Існуе працоўная этыка, ладзіцца ў канструктыўным рэчышчы ўзаемадзеянне дзяржавы і традыцыйных канфесій, забяспечаны міжнацыянальны і міжканфесійны мір. Аднак глабальны фінансава-эканамічны і цывілізацыйны крызіс, а таксама неадназначныя рэгіянальныя працэсы ставяць перад беларускай дзяржавай новыя выклікі. А значыць, трэба на іх адказваць.
Удзельнікі форуму падкрэслівалі: адметная роля пры гэтым належыць сферы адукацыі, бо менавіта там, асабліва ў школах павінна весціся асноўная праца, каб умацоўвалася маральнасць, зноў набывалі вагу традыцыйныя каштоўнасці — як адна з асноў нацыянальнай бяспекі Бацькаўшчыны. У звароце ёсць прапанова: без прамаруджвання ўвесці ў сістэму адукацыі прадметы “Асновы айчыннай духоўнай культуры” і “Духоўна-маральныя асновы сямейнага жыцця”. Вывучэнне іх, палічылі ўдзельнікі форуму, дазволіць моладзі адкрыць для сябе багатую скарбніцу духоўна-маральных каштоўнасцяў нашага народа, адчуць сябе патрыётамі і грамадзянамі Бацькаўшчыны.

Іван Ждановіч
На здымку:
Грамадскі форум у Доме прэсы – пляцоўка для абмену думкамі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter