З карткай i ў таксі

У таксі Гродна цяпер можна расплаціцца банкаўскай карткай

Расплаціцца за праезд банкаўскай карткай цяпер можна ў дзвюх сотнях таксі Гродна.

Зрабіць гэта дазволяць мабільныя тэрміналы і спецыяльная праграма на планшэце або тэлефоне вадзіцеля. Як папярэдзілі ў адной са службаў гродзенскага таксі, аб вашым жаданні разлічыцца менавіта так трэба загадзя паведаміць дыспетчару.

У перспектыве ў кліентаў гарадскога таксі з’явіцца магчымасць аплаціць праезд праз “webMoney” і мабільнае паведамленне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter