З глыбіняў гісторыі
02.05.2008 21:00:00
![Археолагі працуюць у мінулых стагоддзях](/voiceimg/0508/170809.jpg)
Гэтыя даследаванні дазволяць вучоным прасачыць схему засялення Гродзенскага раёна ад глыбокай старажытнасці да сучаснасці. На ўчастку Жылічы-2 ужо выяўлена стаянка, якая адносіцца да свідэрскай культуры (11 тысяч гадоў назад). Знойдзены артэфакты перыядаў мезаліту, неаліту і пазнейшых эпох. Сярод знаходак ёсць крэмневыя наканечнікі стрэлаў, скрабкі, разцы, а таксама нуклеўсы — круглыя каменныя нарыхтоўкі для вырабу прылад працы. З пазнейшых гістарычных эпох — фрагменты керамікі ляпной і ганчарнай, сярэднявечныя манеты і іншыя рэчы.
Ганна Бандарчук