З глыбіні стагоддзяў вяртаецца мастацтва

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадставіў альбом-каталог “Вобраз літы, старадаўні…”, які апавядае аб медным мастацкім ліцці XII-XX стагоддзяў.
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі прадставіў альбом-каталог “Вобраз літы, старадаўні…”, які апавядае аб медным мастацкім ліцці XII-XX стагоддзяў.

Упершыню ў Беларусі апублікавана такая маштабная музейная калекцыя медналітай пластыкі. Гэта стала магчымым дзякуючы доўгаму вывучэнню помнікаў ліцейнага мастацтва. Альбом будзе цікавы калекцыянерам, музейным супрацоўнікам, а таксама спецыялістам у галіне славянскай культуры, аматарам мастацтва.

“Выданне альбома з’яўляецца значнай падзеяй у культурным жыцці краіны, бо медналітая пластыка — гэта частка нашай агульнай культуры, якая наглядна паказвае блізкасць традыцый народаў Расіі і Беларусі”, — адзначыў дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў.

Каталог уключае 395 прадметаў меднага ліцця — крыжоў, ікон, складняў са збораў музея. Тэкст упрыгожваюць каляровыя і чорна-белыя ілюстрацыі. Да альбома прыкладаецца кампакт-дыск.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter