З Германіі ў Мінск. Пешшу…

Немец Хорст Кунт накіраваўся ў падарожжа да Беларусі
Немец Хорст Кунт накіраваўся ў падарожжа да Беларусі.

Маршрут пачаўся у канцы мая на поўначы Германіі, прадоўжыцца па тэрыторыі Польшчы. Уладальнік невялікага магазіна заатавараў пройдзе Белавежскую пушчу, хоча наведаць Мірскі замак і Валожынскую школу-інтэрнат, якой аказвае гуманітарную дапамогу.

Падарожнік мае намер прайсці каля 2100 кіламетраў і фінішаваць у Мінску ў другой палове лета.

Дарэчы, такім чынам Хорст Кунт робіць сабе арыгінальны падарунак да 65-годдзя.

Іван Яцкавец
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter