Николай Назарчук - один из выдающихся представителей белорусской художественной школы второй половины ХХ века

З фарбамі па жыцці

У тых, каму невядома імя Мікалая Назарчука, ёсць добрая магчымасць пазнаёміцца з яго творчасцю бліжэй. Да 14 красавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага дэманструецца рэтраспектыва работ мастака розных перыядаў яго творчасці — з сярэдзіны 1960-х гадоў да пачатку XXI стагоддзя.

На Прыпяці, 1978 г. (Карціна знаходзіцца ў прыватнай калекцыі)

Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 5 жніўня 1927 года ў вёсцы Санюкі на Гомельшчыне. У 16 гадоў стаў камандзірам узвода сапёраў. Пасля вайны скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, затым — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў выкладчыкам у Віцебскім мастацкім вучылішчы, Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І.В. Ахрэмчыка, Беларускім дзяржаўным політэхнічным інстытуце. Мікалай Назарчук не толькі выкладаў, але і амаль ніколі не раставаўся з фарбамі і пэндзлем.

Партрэт былога партызана С.В. Камянца, 1975 г.

Мастак працаваў у розных жанрах і тэматычных накірунках алейнага, тэмпернага, акварэльнага жывапісу. Ён стварыў сотні мастацкіх твораў і тысячы эскізаў, накідаў, замалёвак, многія з якіх прадстаўлены на выставе. Прыцягваюць увагу работы з цыклу, які Назарчук прысвяціў легендарным дзеячам гісторыі і культуры Беларусі: “Кветкі для Алаізы Пашкевіч”, “В. Бялыніцкі-Біруля і Я. Колас у Прылуках у 1945 годзе” і іншыя. Мікалай Аляксандравіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны, таму невыпадкова яна заняла значнае месца і ў творчасці мастака. Выклікаюць цікавасць таксама яго нацюрморты і пейзажы.

Творы Назарчука знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі. Яго вялікая персанальная выстава ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ўпершыню шматгранна паказвае дасягненні аднаго са сталых майстроў сучаснага беларускага мастацтва і з’яўляецца пасмяротным прысвячэннем мастаку, якога не стала ў студзені гэтага года. Мікалай Аляксандравіч пражыў 91 год.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter