З’езд у Беластоку

Яна Сычэўскага пераабралі старшынёй Беларускага грамадска­культурнага таварыства ў ПольшчыНядаўна на сядзібе БГКТ у Беластоку прайшоў чарговы, сямнаццаты па ліку, выбарчы з’езд. Беларусы Польшчы выбралі кіраўніцтва таварыства на бліжэйшыя чатыры гады. Старшынёй галоўнага праўлення па-ранейшаму застаўся Ян Сычэўскі. Педагог па адукацыі, аўтар шэрагу навуковых прац у галіне педагогікі, ён родам з вёскі Стрыкі Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства.
Яна Сычэўскага пераабралі старшынёй Беларускага грамадска­культурнага таварыства ў Польшчы

Ян СычэўскіНядаўна на сядзібе БГКТ у Беластоку прайшоў чарговы, сямнаццаты па ліку, выбарчы з’езд. Беларусы Польшчы выбралі кіраўніцтва таварыства на бліжэйшыя чатыры гады. Старшынёй галоўнага праўлення па-ранейшаму застаўся Ян Сычэўскі. Педагог па адукацыі, аўтар шэрагу навуковых прац у галіне педагогікі, ён родам з вёскі Стрыкі Бельска-Падляшскага павета Беластоцкага ваяводства.
Ян Янавіч плённа займаецца грамадска-культурнай дзейнасцю, неаднаразова выбіраўся на кіруючыя пасады ў БГКТ. Быў дэпутатам сейма, адзначаны многімі польскімі ўзнагародамі, а таксама медалём Францыска Скарыны Рэспублікі Беларусь. На з’ездзе Ян Сычэўскі казаў, што ў таварыства шмат планаў. Напрыклад, сёлета ўпершыню будзе ладзіцца фестываль сямейных калектываў.
На пасадзе намесніка старшыні БГКТ застаўся мовазнаўца доктар Васіль Сегень, сакратаром галоўнага праўлення — Валянціна Ласкевіч. У з’ездзе ўдзельнічала больш за пяцьдзясят дэлегатаў з Гайнаўскага, Бельскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў. Ганаровымі гасцямі з’езду БГКТ былі пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак і генеральны консул Беларусь у Беластоку Аляксандр Берабеня.

На здымку:
Ян Сычэўскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter