З эльфамі і на квадрацыклах

У Гродне пройдзе шоу-парад Дзядоў Марозаў з эльфамі

Шоу-парад Дзядоў Марозаў пройдзе ў Гродне.

Шэсце галоўных зімовых персанажаў ад устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў абласнога цэнтра ўжо стала візітоўкай горада. На гэты раз у традыцыйным шэсці да цэнтральнай ёлкі прымуць удзел замежныя Дзядулі.

— Яны прыехалі да нас з Літвы і Польшчы, — паведаміла Ірына Сенчанкава, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама. — Замест Снягурак побач з імі эльфы. Цікава, што дабірацца ад Савецкай плошчы да плошчы Леніна замежныя госці будуць на квадрацыклах.

А ўжо каля галоўнай ёлкі іх сустрэнуць нашы Дзед Мароз і Снягурка. Затым тут пройдзе святочнае прадстаўленне, у час якога і зазіхацiць агнямі галоўная ёлка горада.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter