З добрым пачынам!

Першым з дваццаці пяці тамоў Збору твораў Уладзіміра Караткевіча распачалося навукова-каментаванае выданне творчай спадчыны пісьменнікаУ кнігу ўвайшлі паэтычныя творы са зборнікаў “Матчына душа” (1958) і “Вячэрнія ветразі” (1960). Асобны раздзел склалі творы 1950-х гадоў і 1960 года. Апошніх, дарэчы, не было ў папярэдніх зборніках паэзіі — яны друкаваліся ў перыядычных выданнях ці былі знойдзены літаратуразнаўцамі ў архівах. Падаюцца яны ў храналагічным парадку.
Першым з дваццаці пяці тамоў Збору твораў Уладзіміра Караткевіча распачалося навукова-каментаванае выданне творчай спадчыны пісьменніка
У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы са зборнікаў “Матчына душа” (1958) і “Вячэрнія ветразі” (1960). Асобны раздзел склалі творы 1950-х гадоў і 1960 года. Апошніх, дарэчы, не было ў папярэдніх зборніках паэзіі — яны друкаваліся ў перыядычных выданнях ці былі знойдзены літаратуразнаўцамі ў архівах. Падаюцца яны ў храналагічным парадку.
Яшчэ ў кнігу ўключаны творы на беларускай і рускай мовах. Некаторыя з іх, такія як вершы “І зашумяць асіны над ракою…”, “Энтузіясту”, верш у прозе “Слова Міцкевічу”, паэмы “Зямля дзядоў”, “Родина” і іншыя, пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Іншыя ж друкуюцца ўпершыню: на беларускай мове вершы “Каханне маё чарнавокае…”, “Ода Радзіме”, паэма “Ліста нямае”, на рускай мове верш у прозе “Каштаны”, вершы “Патриоты”, “Сны”, “Баллада о чудном мгновении”.
Пры падрыхтоўцы тома складальнікі ўдакладнялі даты напісання і крыніцы першых публікацый твораў, выпраўлялі недакладнасці, рабілі істотны гісторыка-тэксталагічны і рэальны каментарыі.
Увогуле першы том са Збору твораў Уладзіміра Караткевіча адкрыў поўнае навукова-каментаванае выданне творчай спадчыны пісьменніка.

Анатоль Верабей, кандыдат філалагічных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter