Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Яркае, маштабнае мерапрыемства “У нашых сэрцах Баларусь і Расія” правялі беларусы Тальяці

З Днём яднання, сябры!

Дзень яднання народаў Беларусі ды Расіі мы адзначалі 1 красавіка ў Палацы культуры, мастацтва й творчасці. Мы — гэта суполка “Нёман”, а таксама нашы сябры. Самы вялікі палац у Тальяці (зала на 1300 месцаў) поўны гледачоў. Прыйшлі павіншаваць нас прадстаўнікі мясцовых улад. Старшыня тальяцінскай Думы Дмітрый Мікель уручыў народнаму ансамблю беларускай песні “Купалiнка” Ганаровы дыплом Думы. Прадстаўніца гарадміністрацыі Ірына Шчокіна зачытала Прывітальны адрас ад кіраўніка аддзялення Пасольства Беларусі ў Расіі ў Уфе Пятра Балтруковіча, уручыла нам Падзячны ліст, юбілейны медаль. Былі яшчэ падзячныя лісты, грамата і каштоўны падарунак. А кіраўнік “Русского культурного центра” ўручыў мне медаль “Дружбы народов”.

Прыехалі госці-беларусы з Самары на чале з кіраўніком суполкі “Белая Русь” Алегам Ксяндзовым. Пачулі мы шмат цёплых слоў і пажаданняў. У холе Палаца працавала выстава народнай творчасці беларусаў і майстроў з Тальяці, бібліятэка “Истоки” падабрала экспазіцыю. Упрыгожыў урачыстасць канцэрт творчых гуртоў горада. Выступалі нашы “Купалiнка” ды “Зорачкi”, гурты “Лицей”, “Креатив”, навучэнцы ДШМ “Гармония” .

З Днём яднання ўсіх нас, сябры, чытачы газеты “Голас Радзімы”!

Людміла Дзёміна, кіраўніца суполкі “Нёман”, г. Тальяці

Голас Радзімы № 13 (3565), чацвер, 5 красавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter