З чаго пачынаецца Радзіма

На Сацыяльным форуме ў Расіі з важнай ініцыятывай выступіла беларуская дэлегацыя
На Сацыяльным форуме ў Расіі з важнай ініцыятывай выступіла беларуская дэлегацыя

Сям’я – гэта прыгожа!Дэлегацыя Міжнароднага фонду і беларускай Рэспубліканскай духоўна-асветніцкай праграмы “Сям’я — Яднанне — Айчына” ўдзельнічала у рабоце трэцяга Сацыяльнага форуму Расіі “Сацыяльная салідарнасць у дзеянні. Чалавек у цэнтры ўвагі”, які праходзіў у Маскве. У шэрагу тых, хто ладзіў форум, былі Савет Федэрацыі і Дзярждума Расіі, расійскі Ўрад, Грамадская палата Расіі ды іншыя арганізацыі. Абмеркаванне актуальных пытанняў ішло на дзесяці секцыях, і беларуская дэлегацыя актыўна ўдзельнічала ў трох з іх. У прыватнасці, выступаў з дакладам “Дзяржаўная сямейная палітыка ў сучасных умовах: партнёрства сям’і, улады, бізнэсу і грамадства” старшыня праўлення фонду “Сям’я — Яднанне — Айчына” Уладзімір Грозаў. Ён адзначыў, як важна цяпер умацоўваць духоўна-маральную аснову сям’і як базавай сацыяльнай ячэйкі любога соцыума, у якой і ідзе станаўленне чалавека. Дакладчык прадставіў на форуме ўнікальную сацыяльную канцэпцыю “Культ сям’і — нацыянальная ідэя Беларусі”, распрацаваную пад эгідай фонду вядучымі спецыялістамі і вучонымі краіны. Ён прапанаваў сумесна стварыць і развіваць Міжнародны цэнтр сям’і на базе помніка культуры Беларусі — паркава-сядзібнага комплексу “Сёмкава”, што пад Мінскам.
Выступленне выклікала вялікую цікавасць на форуме, усе ўдзельнікі якога атрымалі брашуры “Культ сям’і — нацыянальная ідэя Беларусі” і “Куды кліча нас гендэрнае раўнапраўе?”.

Мацей Гуліцкі

На здымку:
Сям’я – гэта прыгожа!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter