З блінамі ўвесь год.

Бліны. Без гэтай стравы ў беларусаў не абыходзілася ні адно свята. Асабліва важнымі былі бліны на Масленічным тыдні: нельга было развітвацца з зімой і сустракаць вясну без бліноў. Нават пудзілу Масленіцы абавязкова давалі ў рукі блін, а часам і патэльню.

Бліны. Без гэтай стравы ў беларусаў не абыходзілася ні адно свята. Асабліва важнымі былі бліны на Масленічным тыдні: нельга было развітвацца з зімой і сустракаць вясну без бліноў. Нават пудзілу Масленіцы абавязкова давалі ў рукі блін, а часам і патэльню.

  • Масленічныя бліны сталі паядноўваючым звяном паміж сем’ямі, якія не так даўно парадніліся. Так, у сераду, якая носіць назву “Ласаўка”, цешча запрашала да сябе зяця з жонкай, а ў пятніцу зяць частаваў цесця і цешчу.
  • Лічылася: каб не пераводзіліся грошы, трэба было як мага больш бліноў з’есці ў Масленічны чацвер.
  • У Даравальную нядзелю з блінамі хадзілі на могілкі.
  • Бліны, якія ў народзе атрымалі назву “Хрыстовыя анучы”, пяклі на Узвіжанне.
  • Без бліноў не абыходзіліся і дажынкі — свята ў гонар збору ўраджаю.
  • З яблыкамі, мёдам, арэхамі і іншымі прысмакамі пяклі блінцы на Спаса.
  • Абавязкова пяклі бліны на Пакровы. Лічылася, што такім чынам “запякаюцца” (закрываюцца) усе закуточкі і куты ў хаце.
  • І, канечне, пяклі бліны на Каляды: хто не напячэ бліноў перад Новым годам, у таго ў гаспадарцы не будзе гладкай (сытай, здаровай) хатняй жывёлы, асабліва цялят.
    У народнай традыцыі існаваў шэраг правіл і забарон, якія звязаны з блінамі.
  • ”Першы блін комам”. Так з пакалення ў пакаленне перадавалася адно з галоўных правіл жыцця нашага народа: “Перш чым сабе — продкам”. Першым блінам заўсёды частавалі продкаў: блін клалі на талерку і ставілі ў чырвоным куце, радзей — на акно. Пасля заканчэння трох дзён яго аддавалі птушкам, якія аднясуць добрую вестку ў “вы-Рай”.
  • Пабочным асобам забаранялася назіраць за тым, як гаспадыня рыхтуе цеста, інакш бліны “не ўстануць”, і на ўвесь тыдзень вамі авалодае смутак.
  • Тую патэльню, якую вы пазычылі ў кагосьці для выпякання бліноў, напрыклад на вяселле, нельга было вяртаць пустой і трымаць голымі рукамі: пакладзіце ў яе блін і аддайце праз хустачку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter