З бензінам жарты кепскія

У Вiцебску адбылася трагедыя ў ГСК-16. У вынiку выбуху ў адным з гаражоў загiнуў чалавек. Поўнасцю разбураны восем гаражоў i два пашкоджаны. Знiшчаны цi скаверканы шэсць аўтамашын.
Згодна з iнфармацыяй супрацоўнiка цэнтра прапаганды Вiцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марыны Фандо, у гаражы, дзе адбыўся выбух, захоўвалася 28 металiчных 200-лiтровых бочак з бензiнам. Частка з iх узарвалася. Следства яшчэ працягваецца, але незалежна ад яго вывадаў на нядаўнiм пазачарговым пасяджэннi камiсii па надзвычайных сiтуацыях пры аблвыканкоме зацверджаны шэраг мерапрыемстваў па навядзеннi парадку ва ўсiх ГСК i на аўтастаянках. Вiнаватыя прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Уводзiцца жорсткi кантроль, каб у гаражах не захоўвалiся ёмiстасцi з выбуховымi i пажаранебяспечнымi вадкасцямi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter