У Беларусі з поспехам прайшлі гастранамічныя экспедыцыі

З беларускіх страў складаецца карта

У Беларусі з поспехам прайшлі гастранамічныя экспедыцыі

У верасні будзе прадстаўлена Гастранамічная карта “Баржомі”, у якую ўвойдуць усе культавыя прадукты краіны — ад бульбы і малака да мяса, ягад і садавіны. На працягу лета стваральнікі карты ездзілі па краіне і даследавалі лепшыя беларускія прадукты, каб зрабіць іх знакамітымі на ўвесь свет. Пад час апошняй, шостай па ліку экспедыцыі вандроўнікі вывучалі беларускую бульбу, а таксама грыбы вешанкі.


Праект Гастранамічныя экспеды­цыі “Баржомі” стартаваў 2 месяцы таму. За гэты час было даследавана 6 рэгіёнаў Беларусі ды “адкрыта” больш за 15 прадуктаў. Удзельнікі экспедыцый вывучалі як прызнаныя айчынныя брэнды — накшталт беларускага мяса, малака і сыроў, так і даволі незвычайныя — бараніну, спецыі, травы.

У гастранамічную карту трапяць усе культавыя прадукты. Як адзначаюць арганізатары праекта, у карты ёсць усе шанцы ператварыцца ў гастранамічны даведнік па краіне.

Невыпадкова ў фінальнай часцы праекта праходзіла дэгустацыя самага культавага беларускага прадукта — бульбы. Удзельнікі экспедыцыі адправіліся на аграпрадпрыемства “Васілішкі”, што на Гродзеншчыне. Там на 150 га вырошчваюць бульбу 8 розных сартоў — ад “Маніфеста” да “Рагнеды”. Былі таксама “адкрыты” грыбы вешанкі з адной з самых буйных у краіне грыбных ферм — “Экагрыбы”. У гаспадарцы вырошчваюць вешанкі, якія пастаўляюцца па ўсёй краіне, а таксама за мяжу. Прычым ураджай збіраюць штодзень — у месяц выходзіць больш за 6 тон грыбоў.

Фінальнай кропкай гастрана­мічных экспедыцый стала сядзіба “Лябёдка”, дзе прайшоў кулінарны майстар-клас. Гаспадыня сядзібы Ядвіга Шырокая здзіўляла вандроў­нікаў разнастайнымі стравамі з бульбы і грыбоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter