Юшка адмяняецца

Брагінскія браканьеры папаліся на возеры з двума мяхамі рыбы

Брагінскія браканьеры папаліся з двума мяхамі рыбы.

Капронавая сетка, пешня, восці, акумулятар з фарай, сачок — такім рыбалоўным «арсеналам» былі аснашчаны жыхары вёскі Бярозкі і гарадскога пасёлка Камарын Брагінскага раёна, затрыманыя ноччу пагранічным нарадам аддзела берагавой аховы «Лоеў» і грамадскімі інспектарамі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Усе названыя прылады выкарыстоўваліся па іх прамым прызначэнні на возеры Паразоўскае. Апетыт у начных браканьераў разгуляўся, і яны злавілі каля 1200 плотак, шчупакоў, другіх відаў рыбы. Па прыблізных падліках, урон, нанесены прыродзе, склаў каля 34 мільёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter