Юныя жыхары “Новага берага”

Непадалёк ад Дняпра ў восьмы раз працаваў палатачны лагер для падлеткаў з ГомельшчыныПрыдумаў лагер пастар евангельскай царквы Юрый Куніцкі. Тры тыдні падлеткі з Брагінскага і Хойніцкага раёнаў вучыліся дабрыні і добразычлівасці, павазе і цярплівасці адзін да другога. Дапамагалі ў тым жыхарам “Новага берага” свяшчэннікі, педагогі, валанцёры. Сам пастар загарэўся ідэяй лагера, спрабуючы хоць на нейкі час адарваць падлеткаў ад камп’ютараў, тэлевізараў, мабільных тэлефонаў. Яднанне з прыродай, шчырыя стасункі паміж сабой, на думку Юрыя, — добры падмурак для выхавання юных. Таму ўмовы ў лагеры былі створаны спартанскія: жылі падлеткі ў палатках, гатавалі ежу на вогнішчы.Пачынаць справу было цяжкавата, не хапала досведу, сродкаў. Але людзі пастару дапамагаюць, “Новы бераг” выжыў і стаў папулярным сярод падлеткаў.
Добра ўсім ля вогнішча ў “Новым беразе”Непадалёк ад Дняпра ў восьмы раз працаваў палатачны лагер для падлеткаў з Гомельшчыны
Прыдумаў лагер пастар евангельскай царквы Юрый Куніцкі. Тры тыдні падлеткі з Брагінскага і Хойніцкага раёнаў вучыліся дабрыні і добразычлівасці, павазе і цярплівасці адзін да другога. Дапамагалі ў тым жыхарам “Новага берага” свяшчэннікі, педагогі, валанцёры. Сам пастар загарэўся ідэяй лагера, спрабуючы хоць на нейкі час адарваць падлеткаў ад камп’ютараў, тэлевізараў, мабільных тэлефонаў. Яднанне з прыродай, шчырыя стасункі паміж сабой, на думку Юрыя, — добры падмурак для выхавання юных. Таму ўмовы ў лагеры былі створаны спартанскія: жылі падлеткі ў палатках, гатавалі ежу на вогнішчы.
Пачынаць справу было цяжкавата, не хапала досведу, сродкаў. Але людзі пастару дапамагаюць, “Новы бераг” выжыў і стаў папулярным сярод падлеткаў. Праграма там вельмі насычаная, кожны дзень распісаны па хвілінах. У вольны час шмат камандных гульняў, якія праводзяць псіхолагі і педагогі. Цікавай была экскурсія на пагранзаставу, дзе падлеткі пабачылі, як ахоўваецца дзяржаўная мяжа. І катанне на кацеры па Дняпры ў спякотны дзень вельмі ўразіла хлопчыкаў і дзяўчынак. А самым эмацыйным момантам у жыцці лагера стала, бадай, сустрэча з маладымі людзьмі, якія вучацца перамагаць слабасці, пакідаюць у мінулым дрэнныя звычкі, праходзячы рэабілітацыю ў адным з крызісных цэнтраў дабрачыннай рэлігійнай місіі “Вяртанне”. Іх жыццёвыя гісторыі, безумоўна, закранулі душы падлеткаў.
На духоўныя тэмы размовы з новабярэжцамі вёў і айцец Ігар, настаяцель прыходу храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца з горада Брагіна.Увогуле, сумаваць жыхарам лагера не было калі. Пасля сонечных і водных працэдур яны ўсе збіраліся за вялікім сталом на абед ці вячэру. Вельмі смачна, з душою гатаваў ежу прафесійны повар Андрэй — прыхажанін евангельскай царквы, дапамагалі яму самі падлеткі. А прадукты дастаўляў у лагер на асабістым транспарце Аляксандр Зыкаў, які працуе ў мясцовай часці Міністэрства па надзвычайных становішчах. Дарэчы, ён сам вызваўся гэта рабіць. І людзей, якія падтрымалі лагер, было нямала. Таму ўсё і атрымалася.
Калі школьнікі пакідалі “Новы бераг”, усім ім на добрую памяць уручылі падарункі.

Пятро Лодкін
На здымку:
Добра ўсім ля вогнішча ў “Новым беразе”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter