Юбілейны білет. У радах РГА “Белая Русь” ужо сто тысяч чалавек.

Крыху больш як два гады назад новая грамадская арганізацыя толькі-толькі набірала сілу і было нямала скептыкаў адносна яе будучыні. Але сотні добрых спраў, акцый і мерапрыемстваў, якія правялі за гэты час актывісты грамадскага аб'яднання ва ўсіх рэгіёнах краіны, зрабілі “Белую Русь” адной з самых шматлікіх і аўтарытэтных арганізацый у грамадстве. Яе рады папоўніліся людзьмі розных узростаў, прафесій і сацыяльных груп, тымі, каму неабыякавы лёс краіны, будучыня нашых дзяцей і ўнукаў.

Крыху больш як два гады назад новая грамадская арганізацыя толькі-толькі набірала сілу і было нямала скептыкаў адносна яе будучыні. Але сотні добрых спраў, акцый і мерапрыемстваў, якія правялі за гэты час актывісты грамадскага аб`яднання ва ўсіх рэгіёнах краіны, зрабілі “Белую Русь” адной з самых шматлікіх і аўтарытэтных арганізацый у грамадстве. Яе рады папоўніліся людзьмі розных узростаў, прафесій і сацыяльных груп, тымі, каму неабыякавы лёс краіны, будучыня нашых дзяцей і ўнукаў.

Днямі ў жыцці аб’яднання адбылася яшчэ адна прыемная падзея — уручэнне стотысячнага членскага білета. Яго ўладальніцай стала 22-гадовая Любоў Волкава, ветэрынарны фельчар СПК “Калгас “Радзіма” Бялыніцкага раёна.
— Я задаволена сваім рашэннем папоўніць рады гэтага грамадскага аб’яднання, — распавядае дзяўчына. — На мой погляд, сябры “Белай Русі” ўносяць значны і дастойны ўклад ва ўмацаванне і росквіт Беларусі, актыўна працуюць на кансалідацыю патрыятычных сіл, садзейнічаюць захаванню эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці нашай краіны. У гэты цікавы, імклівы час я хачу таксама быць у радах тых, хто сваёй працай, актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй не толькі памнажае  багацце Айчыны, але і ўмацоўвае яе суверэнітэт.
Дарэчы, не так даўно Люба скончыла Клімавіцкі аграрны каледж, прыехала працаваць у родную вёску. А зараз яна з’яўляецца студэнткай завочнага аддзялення Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі.
У гэты важны для Любові дзень, каб уручыць ёй білет члена ГА “Белая Русь”
№ 100000, у аграгарадок Вішоў завіталі намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “Белая Русь” Барыс Зінкевіч і старшыня раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання Мікалай Пашкоўскі.
Акрамя аказанай увагі дзяўчына атрымала прыемныя падарункі і шмат станоўчых эмоцый.
— Гэты ўрачысты момант застанецца ў маёй памяці на ўсё жыццё, — прызнаецца яна. — Я буду прымаць самы актыўны ўдзел у дзейнасці нашай грамадскай арганізацыі.
Дарэчы, больш як 35 тысяч членаў “Белай Русі” — гэта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. А само аб’яднанне па сваёй колькасці разам з прафсаюзамі і БРСМ уваходзіць у тройку лідэраў. І гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што рэальны аўтарытэт у грамадстве зарабляецца канкрэтнымі справамі, а не пустымі размовамі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter