Ёсць свой дом

Віцебская бройлерная пабудавала дом для маладых працаўнікоў

Жыццё ў Віцебскім раёне становіцца ўсё больш прэстыжным для аграрыяў.

Атрымаць на вёсцы добраўпарадкаваную кватэру з усімі гарадскімі выгодамі сёння зусім не проста. Акцэнт традыцыйна робіцца на будаўніцтве індывідуальных сядзіб. Але сучасная моладзь не жадае, скажам, трымаць жывёлу і разбіваць пад вокнамі градкі, а вось жыць на прыродзе і любавацца вясковымі пейзажамі з вышыні другога-трэцяга паверха — калі ласка.

«Калі ласка!» — сказалі сваім працаўнікам нядаўна і ў сельгасаддзяленні Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі. Для патрэб маладых працаўнікоў, якіх чакаюць на мясцовых палетках, жывёлагадоўчых фермах і ў мехмайстэрнях, у вёсцы Курына пабудавалі 12-кватэрны дом. Камфортнае службовае жыллё (а гэта чатыры трохпакаёвыя і восем двухпакаёвых кватэр) поўнасцю гатова для засялення і не патрабуе ад навасёлаў ніякіх рамонтных работ. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter