Ёсць нагода расказаць

На ХІ Міжнароднай выставе “СМІ ў Беларусі” сёлета было прадстаўлена больш за 700 часопісаў і газет, галоўныя тэле- і радыёканалы, інфармацыйныя агенцтвы. А ганаровымі гасцямі на выставе сталі сродкі масавай інфармацыі Маскоўскай вобласці.
На адкрыцці выставы першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч заўважыла, што расійскія выданні ўсё больш цікавяцца інфармацыйным полем Беларусі. Сёння ў падпісных каталогах краіны налічваецца больш за пяць тысяч расійскіх газет і часопісаў. На самой выставе была прэзентавана кніга “Гарады-пабрацімы Міншчыны і Падмаскоўя”, а міністру друку і інфармацыі Маскоўскай вобласці Сяргею Маісееву — ўручаны дыплом.

Не абышлі ўвагай выставу і беларусы замежжа. Амаль у кожнай краіне, дзе “прапісаліся” нашы суайчыннікі, друкуюцца беларускія газеты, часопісы, дадаткі да мясцовых выданняў. Іх заснавальнікамі звычайна з’яўляюцца супольнасці беларусаў за мяжой. Усе свае намаганні гэтыя арганізацыі скіроўваюць на тое, каб нашы землякі не адчувалі сябе пазбаўленымі духоўнай сувязі з бацькаўшчынай.

На гэты раз на стэндзе Беларускага таварыства па сувязях з суайчыннікамі за рубяжом “Радзіма” размясціліся такія выданні беларускай дыяспары, як “Беларусь — Крым” (Украіна), “Славянскі часопіс” (Расія), “Пушча і людзі” (Польшча). Цікава быў прадстаўлены беларускі друк Латвіі. Экспанавалася не толькі галоўная газета беларусаў у гэтай краіне “Прамень”, якая выдаецца ў Рызе, але і рэгіянальныя — “Голас Вентспілса”, “Сейчас”, “Беларус Латгаліі” (Даўгаўпілс), а таксама беларуская старонка “Пралеска”, што выходзіць у ліепайскай газеце “Курземское слово”.

На выставе прысутнічалі рэдактары гэтых выданняў. Яны прыехалі для таго, каб расказаць пра сваю працу. Прыемна было па-чуць, што беларусы — адзіная з усіх дыяспар у Латвіі, хто выдае поўнафарматную газету (“Прамень”). Нездарма яе рэдактар Лявон Шакавец за высокае прафесійнае майстэрства быў узнагароджаны знакам “Выдатнік друку Беларусі”. Парадавала і тое, што часопіс “Беларусь-Крым” за сем гадоў існавання тройчы станавіўся лаўрэатам украінскай журналісцкай прэміі “Сярэбранае пяро”.

Удзел у выставе госці ўспрынялі не толькі як магчымасць заявіць аб сабе, але і як нагоду для знаёмстваў з журналістамі вядучых беларускіх выданняў. Старшы

Кацярына Немагай
Вольга Карней
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter