Ёсць чым ганарыцца!

Народны аматарскі калектыў “Тутэйшая шляхта” сабраў сяброў на свой юбілейСкарбы народныя — гэта не толькі арыгінальная мова, адметныя песні ды строі... Нават былы досвед уладкаванасці грамадства ці арганізацыі абароны Бацькаўшчыны ад ворагаў таксама ўяўляе з сябе вялікую цікавасць. А які велізарны пласт культуры ўтварала ранейшая беларуская шляхта! Скарыстаўшы той скарб дзеля далучэння моладзі да спадчыны продкаў, захавання і развіцця музычнай культуры, аднаўлення лепшых традыцый беларускай шляхты, браты Лявон і Анатоль Махначы заснавалі пры Беларускім дзяржуніверсітэце фальклорны гурт “Тутэйшая шляхта”. Было тое ў 1992 годзе, і нядаўна гурт, які ўшанаваны ганаровым званнем “народны”, адзначаў 20-гадовы юбілей.
Народны аматарскі калектыў “Тутэйшая шляхта” сабраў сяброў на свой юбілей

Выступленне артыстаў “Тутэйшай шляхты” ўпрыгожвае любую залу ці сцэнуСкарбы народныя — гэта не толькі арыгінальная мова, адметныя песні ды строі... Нават былы досвед уладкаванасці грамадства ці арганізацыі абароны Бацькаўшчыны ад ворагаў таксама ўяўляе з сябе вялікую цікавасць. А які велізарны пласт культуры ўтварала ранейшая беларуская шляхта! Скарыстаўшы той скарб дзеля далучэння моладзі да спадчыны продкаў, захавання і развіцця музычнай культуры, аднаўлення лепшых традыцый беларускай шляхты, браты Лявон і Анатоль Махначы заснавалі пры Беларускім дзяржуніверсітэце фальклорны гурт “Тутэйшая шляхта”. Было тое ў 1992 годзе, і нядаўна гурт, які ўшанаваны ганаровым званнем “народны”, адзначаў 20-гадовы юбілей.
На юбілейным канцэрце я пераканалася: рэпертуар калектыву вельмі цікавы і разнастайны. Зрэшты, як і сама шляхецкая культура, што ў сваім гістарычным развіцці рухалася ад стылю барока праз класіцызм і сентыметалізм да рамантызму. А яшчэ я з гонарам разважала, што кожны народ, дасягнуўшы пэўнага ўзроўню культурна-гістарычнага развіцця, грамадскай і этнічнай самасвядомасці, пачынае ўсведамляць усю значнасць менавіта сваёй гісторыі. І тое веданне абавязкова варта захаваць і перадаваць нашчадкам. Нашы адметныя міфы і гістарычныя паданні, балады і песні складаліся на працягу стагоддзяў. Яны перадаваліся з вуснаў у вусны, каб стаць сёння каштоўнай крыніцай ведаў пра мінуўшчыну для кожнага, каму тое цікава.
Гурт “Тутэйшая шляхта” выконваў на канцэрце як класічныя харавыя творы, так і шмат беларускіх народных песен і рамансаў ХІХ стагоддзя. Нас, слухачоў, проста заварожвала гарманічнае спалучэнне традыцыйнага і сучаснага гучання. Цікава, бачыла, было ўсім, хоць сабраліся ў зале людзі розных узростаў. А якія таленавітыя самадзйныя артысты! Дзякуючы ім мы быццам падарожнічалі ў часы панавання шляхты, уражваліся даўняму мастацтву валодання мячом, спасцігалі невялічкі “курс прыстойных манер”...
Прыемна, што калектыў цяпер у выдатнай творчай форме, здольны прадстаўляць беларускую культуру і за мяжой. Тое адзначылі ў віншаваннях прадстаўнікі Адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы, кіраўніцтва Беларускага дзяржуніверсітэта. Прыемным сюрпрызам для юбіляраў сталі ганаровыя граматы, уручаныя ўсім ўдзельнікам гурта, віншаванні ад Міністэрства культуры Беларусі.
Уладзімір Караткевіч калісьці заўважыў, што выхоўваць любоў да нацыянальнай культуры можна адным толькі спосабам: выхаваннем у чалавеку гордасці за свой народ. Як бачна, народны аматарскі гурт “Тутэйшая шляхта” з гэтай пачэснай місіяй паспяхова спраўляецца.


Настасся Наркевіч

На здымку:
Выступленне артыстаў “Тутэйшай шляхты” ўпрыгожвае любую залу ці сцэну
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter