Яскравыя рысы навагодняга балю

У Варшаве адбыўся традыцыйны навагодні баль, які праводзіцца ўжо больш за 30 гадоў варшаўскім аддзелам Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы і Цэнтрам славянскай культуры ў Варшаве. Апошнія гады актыўнае садзеянне ў падрыхтоўцы і патранат над балем ажыццяўляе Пасольства Беларусі ў Польшчы.

На навагоднім балі прысутнічалі этнічныя беларусы як з Варшавы, так і з іншых гарадоў Польшчы, беларускія дыпламаты — усяго каля двухсот чалавек. Многія з іх наведваюць гэтыя балі з пачатку іх арганізацыі.
На свяце з вялікім поспехам выступіў заслужаны артыст Беларусі Якаў Навуменка. Традыцыйна падчас балю выступаў калектыў беларускай меншасці з Беласточчыны, на гэты раз — эстрадны ансамбль “Лідэр”.

З віншаваннямі да ўдзельнікаў звярнуўся Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка, які падкрэсліў: такія мерапрыем-ствы спрыяюць захаванню этнічнай адметнасці беларусаў Польшчы, умацаванню сяброўства і добрасуседскіх адносінаў паміж беларускім і польскім народамі. Сімвалічным пасля віншавання было выкананне Я.Навуменкам песні “Белая Русь”, якая была цёпла ўспрынята ўсімі прысутнымі. Падчас балю была праведзена навагодняя латарэя. А ў якасці прызоў на ёй — беларускія сувеніры, альбомы, календары, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Пасольства.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter