Яшчэ састаў, каб свята застаў

У навагоднія і калядныя дні будуць хадзiць 32 дадатковыя цягнікі

У навагоднія і калядныя дні па Беларускай чыгунцы будуць курсіраваць 32 дадатковыя цягнікі.

Першыя з іх пачнуць хадзіць ужо 26 снежня.

Акрамя таго, у святы пасажыраў будзе перавозіць дадатковы цягнiк Магілёў—Масква—Брэст. З Магілёва ён адправіцца 28 снежня. У гэты ж дзень, а таксама 1 студзеня з Гомеля выедзе цягнік Гомель—Масква—Брэст. З Баранавічаў дадатковыя саставы адправяцца 31 снежня і 2 студзеня, маршрут іх — Баранавічы—Масква—Брэст.

На Каляды значна прыбавіцца цягнікоў і ў брэсцкім раскладзе. Так, 7, 9-га і 11 студзеня адсюль пойдзе састаў Брэст—Масква—Баранавічы, а 10 студзеня — Брэст—Масква—Гомель. Дабрацца да Расіі з горада над Бугам можна будзе і яшчэ на адным дадатковым цягніку — Брэст—Масква, які паставілі ў расклад на 8 студзеня.

Транзітам праз Беларусь у святочныя дні будуць курсіраваць цягнікі па маршрутах Львоў—Санкт-Пецярбург і Калінінград—Санкт-Пецярбург.

Дарэчы, як паведамляюць у прэс-службе БЧ, з улікам росту пасажырапатоку ў святочныя дні чыгунка працягне прызначаць дадатковыя цягнікі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter