Яшчэ больш выбару

У Слуцку пабудуюць сучасны гандлёва-забаўляльны цэнтр

У Слуцку плануецца будаўніцтва сучаснага гандлёва-забаўляльнага цэнтра

Гэта адзін з буйных праектаў, які рэалізуе інвестыцыйная група «РАПА». Па папярэдняй ацэнцы, агульная сума ўкладанняў складзе 6,4 мільёна долараў ЗША. Адкрыццё цэнтра для наведвальнікаў запланавана на другі квартал 2015 года. У выніку рэалізацыі праекта случчане атрымаюць аб’ект гандлю і забаў сучаснага еўрапейскага ўзору, які здольны прадаставіць высакаякасныя тавары і паслугі. Да таго ж плануецца стварэнне 200 новых рабочых месцаў.

Адметна, што будаўніцтва будзе весці адзін інвестар — група «РАПА», гэта спрыяе аптымальнаму кіраванню гандлёвым цэнтрам пасля яго ўводу. Інвестыцыйная група будзе здаваць у арэнду плошчы будынка (зоны буцікоў, аб’ектаў грамадскага харчавання і сацкультбыту), агульнае ж кіраванне цэнтрам і харчовым гіпермаркетам застанецца прэрагатывай інвестыцыйнай групы. Ключавым магазінам гандлёвага цэнтра стане прадуктовы гіпермаркет уласнай маркі «GREEN», які рэалізуе ідэю павелічэння долі здаровых прадуктаў у спажывецкім кошыку пакупнікоў.

Мяркуецца, што архітэктурны выгляд гандлёва-забаўляльнага цэнтра ўзбагаціць горад сучасным будынкам з арыгінальнымі фасаднымі рашэннямі. Выгаднае месца знаходжання (на перакрыжаванні вуліц Магістральнай і Іваноўскага), тэхнічныя характарыстыкі, прывабны знешні выгляд, шырокі асартымент тавараў паўсядзённага попыту і бытавых паслуг — усё гэта здольна будзе задаволіць шырокую спажывецкую аўдыторыю як прылеглых раёнаў, так і больш аддаленых мясцін.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter