Яшчэ больш відовішчна

На пешаходнай вуліцы К. Маркса з’явіцца мабільная сцэна

На пешаходнай вуліцы К. Маркса з’явіцца мабільная сцэна.

Вясной на пешаходнай вуліцы К. Маркса з’явіцца мабільная сцэна, паведамляе БЕЛТА. Яе зробяць для таго, каб выступленні артыстаў былі больш відовішчнымі. На вуліцы К. Маркса будуць адкрывацца гандлёвыя аб’екты, сувенірныя крамы, кафэ.

Упершыню пешаходная зона ў Мінску была адкрыта 12 мая 2012 года, канцэртна-забаўляльныя праграмы па суботах і нядзелях праходзілі на вулічных пляцоўках, пешаходы маглі спакойна гуляць па праезнай частцы на ўчастку ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай. Як адзначыла начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы Аксана Нікіціна, праект пасля зімовага перапынку зноў адновіцца ў маі. «Гэта першы такі вопыт у горадзе. Спачатку гулянні збіралі зусім мала людзей, але ўжо ліпень і жнівень мінулага года паказалі, што праект запатрабаваны. Падобная практыка распаўсюджана ў многіх гарадах свету», — адзначыла Аксана Нікіціна.

У гэтым годзе для мінчан рыхтуюць шырокую культурна-забаўляльную праграму, у тым ліку з удзелам вулічных тэатраў. 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter