Яшчэ адна сустрэча з Напалеонам Ордай

Старадаўнія замкі, сядзібы і паркі розных гарадоў нашай зямлі можна ўбачыць у гэтыя дні ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Рэдкія пейзажы захаваны на літаграфіях ХIХ стагоддзя, зробленых з малюнкаў вядомага мастака Напалеона Орды
Літаграфіі Напалеона Орды з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава адкрываюць цікавыя беларускія краявідыСтарадаўнія замкі, сядзібы і паркі розных гарадоў нашай зямлі можна ўбачыць у гэтыя дні ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Рэдкія пейзажы захаваны на літаграфіях ХIХ стагоддзя, зробленых з малюнкаў вядомага мастака Напалеона Орды.

Усе работы дэманструюцца ўпершыню. Яны са збору сталічнага калекцыянера, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” 2006 года Уладзіміра Ліхадзедава. Некаторыя з прадстаўленых на выставе літаграфій ён выпадкова ўбачыў у аднаго калекцыянера каля дваццаці гадоў назад і адразу ж вырашыў набыць. Затым гэты збор папоўніўся новымі экспанатамі і сёння налічае 50 твораў.

— У канцы XIX стагоддзя было зроблена па 500 літаграфій амаль з кожнага малюнка Напалеона Орды, — падкрэсліў Уладзімір Ліхадзедаў. — Арыгіналы, створаныя рукой мастака, цяпер захоўваюцца ў асноўным у Польшчы. А літаграфіі ёсць і ў Беларусі. Асноўную іх частку я набыў тут у 1980-я гады…

Выстава “Беларусь на літаграфіях Напалеона Орды” прадоўжыцца ў музеі да пачатку лета. А затым яе ўбачаць у розных рэгіёнах краіны. Цяпер Ула-дзімір Ліхадзедаў працуе над кнігай аб Мінску, прэзентацыя якой плануецца ў верасні ў Дзень горада. Выданне будзе ілюстравана паштоўкамі мінулых стагоддзяў і літаграфіямі з малюнкаў Напалеона Орды з калекцыі аўтара.

У лютым мінулага года адзначалася 200-годдзе са дня нараджэння вядомага мастака, літаратара і кампазітара. Ён нара-дзіўся ў вёсцы Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэстчыны). У Віленскім універсітэце вывучаў матэматыку. Затым доўгі час жыў у Парыжы, дзе пасябраваў з Фрыдэрыкам Шапэнам, Адамам Міцкевічам, Феранцам Лістам. З 1847 па 1848 год быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы. У 1856 годзе вярнуўся дадому. Напалеон Орда шмат ездзіў па Беларусі і Літве. І усюды маляваў гарад-скія пейзажы. Роднай зямлі ён прысвяціў больш за 200 малюнкаў і акварэляў. Нямала цікавых работ вядомы зямляк таксама стварыў падчас вандраванняў па Францыі, Аўстрыі, Шатландыі, Бельгіі, Галандыі, Іспаніі, Партугаліі і Паўночнай Афрыцы.

Памёр мастак у 76-гадовым узросце ў Варшаве. Пахаваны ў Іванава, што на Брэстчыне. Там устаноўлены помнік суайчынніку, які зрабіў сталічны скульптар Ігар Голубеў. Імем Напалеона Орды названа таксама адна з новых вуліц Мінска.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter