Ясачка па iменi Святлана

Святлана Варабей — удзельнiца калектыву «Ясачка», што пры Беларускiм гандлёва-эканамiчным унiверсiтэце спажывецкай кааперацыi. У ансамблi яна ўсяго два гады, хаця агульны яе танцавальны стаж можна адлiчваць з чацвёртага класа, калi пачала наведваць гурток у школе. Раней Святлана захаплялася яшчэ спевамi i плаваннем, але зараз на гэта не хапае часу. Дзяўчына — будучы эканамiст, унiкае ў тонкасцi кiравання знешнеэканамiчнай дзейнасцю. Паступаць ва унiверсiтэт прыехала з суседняй Рэчыцы i плануе вярнуцца назад квалiфiкаваным спецыялiстам. Далёка ў будучыню Святлана пакуль не заглядвае. Лiчыць, што галоўная задача яе зараз — закончыць унiверсiтэт, стаць дыпламаваным спецыялiстам i сапраўдным прафесiяналам. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Святлана Варабей — удзельнiца калектыву «Ясачка», што пры Беларускiм гандлёва-эканамiчным унiверсiтэце спажывецкай кааперацыi.

У ансамблi яна ўсяго два гады, хаця агульны яе танцавальны стаж можна адлiчваць з чацвёртага класа, калi пачала наведваць гурток у школе.

Раней Святлана захаплялася яшчэ спевамi i плаваннем, але зараз на гэта не хапае часу.

Дзяўчына — будучы эканамiст, унiкае ў тонкасцi кiравання знешнеэканамiчнай дзейнасцю. Паступаць ва унiверсiтэт прыехала з суседняй Рэчыцы i плануе вярнуцца назад квалiфiкаваным спецыялiстам.

Далёка ў будучыню Святлана пакуль не заглядвае. Лiчыць, што галоўная задача яе зараз — закончыць унiверсiтэт, стаць дыпламаваным спецыялiстам i сапраўдным прафесiяналам.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter