Ярыла, бог маладога Сонца

У славянскай міфалогіі бажаство Сонца мела некалькі пераўвасабленняў. Уладаром неба (нябёсаў, паднябесся) быў Сварог, яго сынам стаў Дажбог — бог Сонца, а ў Дажбога і Лады нарадзіўся сын Ярыла, які і стаў увасабленнем “маладога”, набіраючага моц Сонца. Сляды Сонца-Ярылы ў пэўнай ступені адлюстраваны ў лексіцы беларускай мовы. Вядомы наступныя варыянты назвы бога Сонца: Ярыла, Яравіт, Яр-Хмель, Светлаяр, Белаяр. У Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці да нашых дзён захавалася назва вёскі Ярылаўка, паходжанне якой звязана з культам Сонца. Акрамя таго, у беларускай мове існуе шмат слоў, утвораных  ад адзінага кораня — яр: яры (узбуджаны, агрэсіўны), адсюль — ваяры (воіны); яскравы, яркі, яравыя культуры (пасеяныя вясной).

Ушанаванню нованароджанага бога Сонца Ярылы прысвечаны быў час ад дня веснавога раўнадзенства і да дня летняга сонцавароту. Але ж якраз веснавое раўнадзенства і лічылася ў старажытных славян, у тым ліку і беларусаў, пачаткам новага года. Відаць, адсюль “ярка” — карова-першацёлка.
Гэта супадзенне касмічных рэалій і іх адлюстраванне ў міфапаэтычнай спадчыне беларусаў нам падаецца зусім невыпадковым і міжволі наводзіць на думку аб неабходнасці правесці яшчэ адну, здавалася б, відавочную, але незаўважаную навукоўцамі аналогію. Чатыры фазы ў гадавым руху Сонца па небасхіле ў сімвалічным плане цалкам суадносяцца з чатырма фазамі ў паўтараемай эвалюцыі Месяца:
маладзік — гэта вясна (ад Масленіцы да Сёмухі);
поўня — гэта лета (ад Сёмухі праз Купалле да жніва);
збыта — гэта восень (ад збору ўраджаю да восеньскіх Дзядоў);
межы — гэта зіма (ад Піліпаўкі да заканчэння Мясаеду).
Як кожная фаза Месяца мела сваю ўзаемасувязь паміж фазай начнога свяціла і характарам яе ўплыву на жыццядзейнасць людзей і прыроднае асяроддзе, так адпаведным чынам структурыравалася і “жыццёвая эвалюцыя” Сонца на працягу года. У такім разе кожная фаза Сонца таксама павінна была мець сваю назву, у якой факусіравалася ўсё тая ж складаная ўзаемасувязь паміж становішчам свяціла ў адносінах да зямлі (у культуралагічным плане — яго энергіяй, працягласцю светлавой часткі сутак, цепладайнасцю і нават каляровым адценнем, якое візуальна факусіравалася жыхарамі зямлі).
У межах кожнага каляндарнага сегмента Сонца нагадвала жыццё чалавека ў адпаведным узросце і чарговую фазу Месяца. Прычым гэтыя фазы вылучаліся сваёй адметнасцю і непаўторнасцю. Веснавое Сонца было доўгачаканым, ласкавым, імклівым, хутка набіраючым моц, лічылася юрлівым, ярым, таму і атрымала назву Ярыла. Веснавое Сонца было настолькі моцным, што сляпіла вочы, ператвараючы наваколле “ў белы свет”. Гледзячы на Сонца, чалавек нічога не бачыў наўкола, ён жмурыўся, прыкрываў вочы далонню — настолькі ярым, яркім яно было.
Гарачае, спякотнае, палаючае Сонца, якое ўлетку купалася ў зеніце сваёй славы, панавала над прасторамі зямлі, шчодра дзялілася сваім цяплом, нагадвала залаты шар, які пераўвасабляўся ў залатых россыпах жытнёвага калосся, атрымала назву Купайла, або Купала.
Знямоглае, абяссіленае Сонца восені станавілася чырвоным, бардовым, яно шчодра дзялілася гэтай чырванню з лістотай дрэў. І як хворы чалавек раптам на некалькі імгненняў апрытомеў, ачуняў, каб развітацца з роднымі і блізкімі, перадаць свой апошні запавет і ціха адысці ў Вечнасць, так і Сонца адорвала зямлю хараством апошняга прыроднага ўсплеску перад тым, як над зямлёй запануе сівізна — шэрань састарэлага года. На доўгі час хмары схаваюць ад нас знямоглага бога, каб не паказваць людзям агонію свайго ўладара. Цуда нараджэння новага ўраджаю адбылося, Сонца знемагло, жыццё яго “збылося”. Ад восеньскіх Дзядоў і да Каляд — прамежкавы час, “межы” паміж смерцю і адраджэннем-нараджэннем новага Сонца. Якраз восеньскае Сонца, шчодра паліваючае зямлю “слязамі старасці” — дажджамі, і атрымала  абагульняючую, стрымана-разважлівую назву Дажбог, або Дажджбог, Далібог.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter