Японія і пяць чарнобыльскіх раёнаў

Урад Японіі адобрыў выдзяленне паўтара мільёна долараў ЗША на рэалізацыю праекта на тэрыторыях Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Урад Японіі адобрыў выдзяленне паўтара мільёна долараў ЗША на рэалізацыю праекта на тэрыторыях Беларусі, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Праект разлічаны на тры гады і непасрэдна закране інтарэсы як мінімум 50 тысяч жыхароў Слаўгарадскага, Столінскага, Чачэрскага, Брагінскага і Лунінецкага раёнаў. У ходзе яго рэалізацыі мяркуецца ў першую чаргу засяродзіцца на мінімізацыі наступстваў Чарнобыля.

Плануецца прадастаўленне экспертнай і тэхнічнай дапамогі па ўкараненні бяспечных і малазатратных метадаў вядзення сельскай гаспадаркі, павышэння яе прадукцыйнасці і садзейнічанне доступу на рынкі збыту. Адзін з важных кірункаў — павышэнне інфармаванасці мясцовага насельніцтва аб карысці здаровага ладу жыцця.
Адначасова мяркуецца істотна павысіць узровень ведаў аб радыяцыйнай бяспецы сярод дзяцей і падлеткаў. З гэтай нагоды плануецца стварэнне школьных цэнтраў радыяэкалагічнага інфармавання і навучання.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter