«Яны па-свойму дарагiя мне...»

У   Маскве   знойдзены   малавядомыя   вершы   Аркадзя   Куляшова

У   Маскве   знойдзены   малавядомыя   вершы   Аркадзя   Куляшова 

У першы перыяд вайны (з лiпеня 1941 па 1943 год) паэт, як i многiя iншыя пiсьменнiкi, вымушаны быў пакiнуць межы радзiмы – Беларусi. Працаваў у якасцi пiсьменнiка-франтавiка ў газеце «Знамя Советов» на Паўночна-Заходнiм фронце. Кожны дзень чырвонаармейскай газеце быў патрэбны аператыўны матэрыял, якi па гарачых слядах адлюстроўваў бы ход баявых дзеянняў. На старонках франтавой газеты з’яўляюцца вершы Аркадзя Куляшова на рускай мове. Працуючы ў армейскiм друку, паэт пiсаў не толькi газетныя карэспандэнцыi, але i паспяхова выступаў у такiх новых для яго паэтычных жанрах, як рыфмаваная шапка-лозунг над газетнай паласой, верш-наказ, памфлет, байка, франтавая частушка, сатырычны фельетон. Незвычайна папулярнымi былi яго вершы i гумарыстычная нiзка пра байца Аляксея Пятрова (напiсаныя ў сааўтарстве з I. Чэкiным). Творчая бiяграфiя паэта гэтага часу надзвычай плённая. 

Дарэчы, у сваёй невялiкай публiкацыi «Фронтовой репортаж», змешчанай у другiм нумары часопiса «Нёман» за 1974 год, паэт палiчыў патрэбным растлумачыць: «Творы гэтага перыяду не прэтэндуюць на тое, каб стаяць побач з iншымi вершамi тых гадоў, ужо даўно вядомымi чытачу. Але яны па-свойму дарагiя мне. I не столькi тым, што з’яўляюцца першай старонкай маёй армейскай бiяграфii, колькi тым, што ў ёй называюцца салдаты векапомнай вайны, чые справы да гэтага часу трывожаць маю памяць...» 

Колькi дзён таму ў рэдакцыю «Р» завiтала Галiна Рэут, навуковы супрацоўнiк Iнстытута мовы i лiтаратуры НАН Беларусi, i паведамiла навiну: будучы ў службовай камандзiроўцы ў Маскве i працуючы ў ваенным фондзе Расiйскай дзяржаўнай бiблiятэкi, яна знайшла вершы ваеннага часу, напiсаныя народным паэтам Беларусi Аркадзем Куляшовым, якiя не ўключалiся нi ў адно з выданняў цi збор яго твораў. Прапануем чытачам два з iх. 

-------------------------------

Волк  и  овцы 

Известны всем повадки волка, 

Не ново подлецу 

Пробраться к овцам втихомолку, 

Задрать пугливую овцу. 

Он жертву за спину забросит 

И ходу в лес: 

Жить хочешь или нет, 

у жертвы волк не спросит – 

Без спроса съест. 

Средь хищников четвероногих 

Завелся волк особый, волк с крестом, 

По свету рыскал он, и в странах многих 

Рассказывали ужасы о нем. 

А страшен волк был тем, 

что нападал он вдруг, 

Беря трусливых на испуг. 

Однажды, выскочив из проса, 

У фермера овцу унес он из-под носа, 

Однажды налетел из леса 

И сразу трех овец зарезал. 

Ну, словом, был он молодец 

На беззащитных нападать овец. 

И никого уже в Европе не страшась, 

Овечий князь, 

Или бандитский фюрер, 

Задумал сдуру 

Расправиться с Востоком, 

Но план был явно глуп 

и вылез волку боком. 

Ему пастух колхозный там 

Сначала смазал по зубам, 

Потом под самый хвост 

дубиной угодил, 

Пустился волк бежать, зализывая тыл. 

И сразу волчий пыл, 

Как говорят, остыл. 

*  *  * 

Мораль сей басни такова: 

Хоть немца вознесла 

трусливая молва, 

Но только немец – молодец 

Среди овец, 

И против красного бойца 

Он сам – трусливая овца. 

-------------------------------

Письмо 

Скажи, боец, 

Тебе напоминает 

Картинка эта 

Твой родимый дом? 

Не матери ль твоей 

Письмо твое читает 

Твоя дочурка, 

Сидя за столом? 

Ты пишешь им: 

«Родимые мои, 

Мы вас спасем от 

Страшного удара. 

Не допущу, чтоб враг 

Хлебал чаи 

Из тульского родного 

Самовара. 

Вам честью сына и отца 

Клянусь я: 

Врага кровавого 

Погоним прочь, 

Тогда с победой 

В дом родной вернусь я, 

Мать обниму 

И приласкаю дочь! 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter