“Янка Купала” гучыць у Малдове

Другую прэмію і спецыяльны прыз за выканаўчае майстэрства заваяваў на дзевятым Міжнародным музычным фестывалі “Твары сяброў-2008” 25-гадовы мінчанін Аляксей Крэчат
Другую прэмію і спецыяльны прыз за выканаўчае майстэрства заваяваў на дзевятым Міжнародным музычным фестывалі “Твары сяброў-2008” 25-гадовы мінчанін Аляксей Крэчат.

Прадзюсер спевака Вадзім Рузаў патлумачыў, што поспех выканаўцу прынесла вядомая песня “Янка Купала” ва ўласнай інтэрпрэтацыі. Міжнароднае журы ў складзе прадстаўнікоў Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Італіі, Румыніі, Грэцыі, Балгарыі, Мексікі пакарыў асаблівы беларускі меладызм, а таксама рокавая манера гучання кампазіцыі.

Па ўмовах конкурсу артысты з дзевяці краін выконвалі адну песню на нацыянальнай мове, другую — па ўласным выбары. Аляксей Крэчат аддаў перавагу песні “Янка Купала” і кампазіцыі з рэпертуару легендарнага вакаліста групы Queen Фрэдзі Меркуры.

Надзея Анісімава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter