Якуб Колас на цаліннай зямлі

Вялікі Пясняр высока цаніў традыцыі таленавітага казахскага народа. У ліку тых, з кім беларускі творца меў зносіны, быў і народны пісьменнік Казахстана Каліжан БекхожынНа казахскай зямлі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) бываў толькі праездам у цяжкую часіну, пад час Вялікай Айчыннай вайны. Праз Казахстан, як вядома, ляжаў шлях у эвакуацыю, у Ташкент, сям’і Песняра. Веліччу казахскага стэпу захапляўся Якуб Колас і пад час вяртання на Бацькаўшчыну. Гэта была незабыўная пара: святкавалася перамога над агульным ворагам. Ды і раней Колас ведаў, што ў добразычлівага казахскага народа багатая культура, а зямля цалінная адметная прыгажосцю краявідаў, якія ўвабралі ў сябе ўсю палітру зямных фарбаў.
Графічны партрэт Якуба Коласа на тытульным лісце кнігі яго вершаў “Жер уні” (“Голас зямлі”), якая выйшла на казахскай мове ў выдавецтве “Жазушы” . Алматы, 1982 год.Вялікі Пясняр высока цаніў традыцыі таленавітага казахскага народа. У ліку тых, з кім беларускі творца меў зносіны, быў і народны пісьменнік Казахстана Каліжан Бекхожын
На казахскай зямлі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) бываў толькі праездам у цяжкую часіну, пад час Вялікай Айчыннай вайны. Праз Казахстан, як вядома, ляжаў шлях у эвакуацыю, у Ташкент, сям’і Песняра. Веліччу казахскага стэпу захапляўся Якуб Колас і пад час вяртання на Бацькаўшчыну. Гэта была незабыўная пара: святкавалася перамога над агульным ворагам. Ды і раней Колас ведаў, што ў добразычлівага казахскага народа багатая культура, а зямля цалінная адметная прыгажосцю краявідаў, якія ўвабралі ў сябе ўсю палітру зямных фарбаў.
Народны пісьменнік заўсёды быў прыхільнікам дружбы між людзьмі розных народаў, аб чым сведчаць і творчасць, і прыклады з грамадскага жыцця. Цесныя сувязі мастакоў слова параднілі беларусаў з казахамі. З многімі пісьменнікамі братняга Казахстана быў знаёмы і Якуб Колас, з некаторымі падтрымліваў сяброўскія стасункі. Прыклад такой дружбы — пераклад паэмы “Сымон-музыка” і многіх вершаў на казахскую мову. Некаторыя з асобнікаў кніг Коласа па-казахску зберагаюцца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у тым ліку і падпісаны паэтам Халіжанам Бекко.
Аўтограф казахскага паэта Халіжана Бекко (Каліжана Бекхожына) на кнізе перакладаў з Якуба Коласа “Вершы” На казахскай зямлі “пад зоркай” Песняра працавалі беларускія акцёры: туды быў эвакуяваны ў вайну калектыў Віцебскага абласнога драмтэатра імя Якуба Коласа. Сёння беларуска-казахстанскае сяброўства, якое мацаваў і Колас, прадаўжае музей класіка. У прыватнасці, летась у Літаратурным музеі Якуба Коласа ладзілася першая вечарына з цыклу “Мы родам з СССР”. Акцыя задумана для таго, каб моладзь Беларусі лепш ведала нацыянальную культурную спадчыну краін, што ўтварыліся з былых рэспублік Савецкага Саюза. Такія веды даюцца праз паэтычнае слова і музыку, народныя традыцыі, жывы міжкультурны дыялог.
Прычым адной з абавязковых умоў выбару краіны для чарговай сустрэчы з’яўляецца непасрэдная сувязь яе з творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вынікі акцыі плануецца падвесці ў канцы года, пад час святкавання 130-годдзя з дня нараджэння паэта.
І першым удзельнікам культурнай акцыі нездарма стала Рэспубліка Казахстан. Беларуска-казахстанская вечарына праходзіла пад назвай “Далі казахі мне імя Джамбул”, і прысвячалася яна 165-м угодкам казахскага паэта-акына Джамбула Джабаева. Дарэчы, творчасць яго была высока ацэнена Якубам Коласам. Яшчэ ў 1938 годзе ён напісаў і паэтычнае віншаванне акыну з нагоды 75-годдзя яго літаратурнай дзейнасці. Акын, да слова, быў сапраўдным доўгажыхаром: пражыў 99 гадоў.
Ад снежных вяршалін Каўказа, Паміра,
Як гордасць шчаслівых аулаў,
Грыміць мнагаструнная звонкая ліра,
Сімфонія песень Джамбула…
Якуб Колас з унукаміУ Коласаўскім музеі захоўваецца шмат цікавых літаратурных экспанатаў. Гэта і ліст Коласа да вядомага рускага паэта і перакладчыка Сяргея Гарадзецкага, у якім пясняр дае высокую ацэнку пераклада свайго верша “Джамбулу” на рускую мову, і зборнікі паэзіі Якуба Коласа ў перакладзе на казахскую мову, і віншавальны адрас ад Саюза пісьменнікаў Казахстана з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта.
Парасткі беларуска-казахстанскай дружбы і літаратурных сувязяў, што ўзрасталі пад апекай Якуба Коласа, у далейшым ператварыліся ў плённыя стасункі паміж братэрскімі народамі Беларусі і Казахстана. Лепшыя здабыткі айчыннай літаратуры адкрываліся і казахстанскаму народу, лепшыя імёны беларускіх творцаў станавіліся вядомымі казахстанцам, якія мелі магчымасць дакрануцца да творчасці Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка, Аляксея Дударава і многіх іншых аўтараў.
І хаця ў параўнанні з савецкімі часамі беларуска-казахстанскія літаратурныя сувязі сталі менш інтэнсіўнымі, аднак яны прадаўжаюцца. У тым ліку і дзякуючы такім дзеячам на ніве мастацкага слова, як Мікола Мятліцкі, Леанід Левановіч, Алесь Карлюкевіч, Зінаіда Камароўская з беларускага боку. Спрыяе таму і пасольства Казахстана ў Беларусі. Таму і ладзяцца творчыя сустрэчы, святочныя мерапрыемствы, выставы, перакладаюцца паэтычныя творы.

Анатоль Трафімчык, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
На здымках:
Графічны партрэт Якуба Коласа на тытульным лісце кнігі яго вершаў “Жер уні” (“Голас зямлі”), якая выйшла на казахскай мове ў выдавецтве “Жазушы” . Алматы, 1982 год.
Аўтограф казахскага паэта Халіжана Бекко (Каліжана Бекхожына) на кнізе перакладаў з Якуба Коласа “Вершы”.
Якуб Колас з унукамі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter