Якога колеру вершы?

У Брэсцкім музеі “Уратаваныя мастацкія каштоўнасці” прайшоў творчы вечар памяці Восіпа Мандэльштама.
У Брэсцкім музеі “Уратаваныя мастацкія каштоўнасці” прайшоў творчы вечар памяці Восіпа Мандэльштама.

Гэта быў сумесны праект дзіцячага музычнага клуба і мастацкай школы. Знаўцы мастацтва пачулі вершы і вытрымкі з аўтабіяграфіі паэта Сярэбранага стагоддзя, а таксама музычныя творы, гэтак тонка пераплеценыя з творчасцю Мандэльштама, што, падавалася, напісаны яны спецыяльна на яго вершы.

…А тым часам у суседнім памяшканні навучэнцы дзіцячай мастацкай школы малявалі свае ўражанні ад музыкі, якая напоўніла музей. На думку маладых мастакоў, творчасць Восіпа Мандэльштама — выключна сіне-фіялетавага колеру. Пасля канцэрту навучэнцы раздавалі свае “ўражанні” гледачам.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter