Якое імя больш папулярнае

У Мінску жаночае імя Анастасія ў 2003–2005 гадах з’яўлялася абсалютным лідэрам пры рэгістрацыі нованароджаных. У 2005 годзе такое імя бацькі далі 599 нованароджаным дзяўчынкам, у 2004-м — 750, у 2003-м — 712. Другое і трэцяе месцы па папулярнасці займаюць Марыя, Дар’я і Ганна. У той жа час з іменем Дзіяна ў 2003 годзе ў сталіцы з’явілася 90 дзяўчынак, а з іменем Карына ў 2004-м — 86.
У Мінску жаночае імя Анастасія ў 2003–2005 гадах з’яўлялася абсалютным лідэрам пры рэгістрацыі нованароджаных. У 2005 годзе такое імя бацькі далі 599 нованароджаным дзяўчынкам, у 2004-м — 750, у 2003-м — 712.

Другое і трэцяе месцы па папулярнасці займаюць Марыя, Дар’я і Ганна. У той жа час з іменем Дзіяна ў 2003 годзе ў сталіцы з’явілася 90 дзяўчынак, а з іменем Карына ў 2004-м — 86.

Лідэрства сярод мужчынскіх імён утрымлівае Мікіта — у 2005 годзе ў сталіцы з’явілася 526 хлопчыкаў з такім іменем, у 2004-м — 530. Папулярнасцю таксама ў гараджан карыстаюцца імёны Уладзіслаў і Аляксей. Радзей бацькі аддаюць перавагу імёнам Міхаіл і Кірыл. Такім чынам, у 2004-м і 2005-м гадах у горадзе было зарэгістравана адпаведна 85 і 90 такіх імёнаў. Што тычыцца тэрмінаў з’яўлення на свет немаўлят, то пік нараджальнасці (ад 1,4 тысячы да 1,6 тысячы) прыходзіцца ў сталіцы на летнія месяцы — чэрвень, ліпень, жнівень.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter