Якi раён самы хлебны?

У тэарэтычных разлiках Вiцебскага аблсельгасхарча такiмi ў вобласцi лiчацца Аршанскi, Пастаўскi, Вiцебскi i Глыбоцкi. Вызначаны «вагавыя катэгорыi» i для iншых, каб адгрузiць па дзяржзаказе не меней за 133 тысячы тон зерня. Асаблiва высокiя патрабаваннi да пiваваранага ячменю. Затое i закупачныя цэны самыя высокiя: ад 280 да 350 тысяч рублёў за тону. Кошт пшанiцы, звычайнага ячменю, жыта i аўса хоць i нiжэйшы, але таксама гарантуе салiднае папаўненне вясковай казны. Ужо да верасня стане вядома, якi з раёнаў не тэарэтычна, а рэальна можна назваць самым хлебным на беларускай поўначы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter