Якая гульня без натхнення

Паводле спосабу словаўтварэння, ігрышча стаіць у шэрагу слоў, што абазначаюць месца, дзе нешта расло (іржышча, ллянішча, бульбянішча), было пабудавана (хацішча, царковішча, селішча, гарадзішча), месца, пляц, на якіх групуюцца пэўныя забудовы (дварышча), альбо месца, дзе нешта перыядычна адбываецца (такавішча, стрэльбішча, ігрышча). Цяпер ігрышча абазначае ўжо само дзеянне, дакладней, абазначала, бо яно належыць да рэаліяў традыцыйнай беларускай культуры, якія зніклі з практыкі да сярэдзіны ХХ стагоддзя
Паводле спосабу словаўтварэння, ігрышча стаіць у шэрагу слоў, што абазначаюць месца, дзе нешта расло (іржышча, ллянішча, бульбянішча), было пабудавана (хацішча, царковішча, селішча, гарадзішча), месца, пляц, на якіх групуюцца пэўныя забудовы (дварышча), альбо месца, дзе нешта перыядычна адбываецца (такавішча, стрэльбішча, ігрышча). Цяпер ігрышча абазначае ўжо само дзеянне, дакладней, абазначала, бо яно належыць да рэаліяў традыцыйнай беларускай культуры, якія зніклі з практыкі да сярэдзіны ХХ стагоддзя.

Першапачаткова ігрышча было папулярным у беларусаў і азначала забаву моладзі шлюбнага ўзросту, абавязковымі элементамі якой былі музыка, танцы з размеркаваннем пар на ўвесь вечар і вячэра-бяседа ў складчыну. Размеркаванне пар і пачастунак адрознівае ігрышча ад танцаў, на ігрышчы прыходзілі толькі загадзя аб’яўленыя ўдзельнікі: павінна было хапіць людзей для размеркавання па парах. Традыцыйна ігрышча праводзілася не абы-калі, а на вызначаныя каляндарныя святы, найперш на Каляды. Усе іншыя прысутныя былі гледачамі ігрышча, яго каментатарамі, гарантамі яго традыцыйнасці.

Найбольш дасканала распрацаваным было каляднае абрадавае ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі”, якое мела свае ўласныя мелодыі, тэксты песень, грунтавалася на асобай міфалогіі і было пашырана толькі на тэрыторыі палачан. Даўней ігрышча мела функцыю легітымізацыі новазлучаных сужонскіх пар накшталт хрысціянскага вянчання, было формай язычніцкага бласлаўлення шлюбу. Сужонскія пары на ігрышчы складаліся па ўзаемнай схільнасці, і само ігрышча служыла вельмі важным інтарэсам грамады.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter