Як засцерагчыся ад маланкі.

Навальніца ў народнай традыцыі ўспрымалася як пакаранне, сіла Бога ці Іллі Грамавержца, які едзе па небе на сваёй вогненнай калясніцы і дасылае на зямлю палымяныя стрэлы. Згодна з дахрысціянскімі ўяўленнямі нашых продкаў громам “кіраваў” Пярун. Славяне заўсёды шанавалі гром, бо лічылі, што кожны яго ўдар знішчае чорта ці д’ябла, бо менавіта громам Бог ці прарок Ілля праследуюць нячыстую сілу на зямлі. У народзе лічылі, што нячыстая сіла, каб уцячы ад грому, хаваецца ў чалавека, камень, ваду і г.д.

  • Так з’явілася правіла: у час навальніцы абавязкова закрываць ёмістасці з вадой, а пусты посуд пераварочваць.
  • З-за здольнасці нячыстай сілы хавацца ў рэчы, якія акружаюць чалавека, лічылася, што ў час навальніцы нельга стаяць пад дрэвам, на  скрыжаванні  дарог,  ся-дзець ці ляжаць на мяжы.
  • Лічылася, што нячыстая сіла можа схавацца ў сабаку ці ката, таму ў час навальніцы гэтых жывёл не пускалі ў хату.
  • Абярэгам ад удару маланкі лічыліся крапіва ці алешына, таму вандроўнікі ў час навальніцы абкручвалі сябе поясам з гэтых раслін.
  • На Беларусі паўсюдна лічылі самым надзейным сродкам ад удараў маланкі ў дах хаты хлебную лапату, якую на час навальніцы выкідалі праз акно ў двор. Лічылася, што ў такім выпадку зямное полымя супраць-стаіць нябеснаму, і яно не кране хату.
  • Паўсюдна лічылі, што ў хату, на якой бусел пабудаваў гняздо, ніколі не трапіць маланка.
  • У шматлікіх народаў лічылася, што царкоўныя званы разганяюць нячыстую сілу, асабліва “актыўную” ў час навальніцы.
  • Дрэва, у якое трапіла маланка, не выкарыстоўвалі для будаўніцтва.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter