Як я праверыла свайго жанiха

Многiя праблемы ў сям’i звязаны з п’янствам мужчын. I б’юць жонак часцей за ўсё п’янiцы.

Раскажу, як я правярала жанiха. Калi мы з Колем прынялi рашэнне падаць заяву ў загс, то я вырашыла наладзiць яму “допiнг-кантроль” на алкаголь. Для мяне праблема п’янства была вельмi балючай: бацька да паўсмерцi збiваў маму... Калi паехалi знаёмiцца з яго бацькамi, то я паглядзела, цi ёсць у доме пустыя бутэлькi i г.д. Там са спiртным было ўсё ў парадку, не злоўжывалi. А потым наладзiла яму суровую праверку. Купiла гарэлкi, нагатавала розных прысмакаў i пачала яго спойваць. Хiтрыкамi рознымi заахвоцiла яго выпiць вельмi шмат. А мой Коля, ледзьве варочаючы языком, i кажа: “Ведаеш, я як трохi вып’ю, дык мне хочацца паспаць”.
Так я выбрала сабе мужа, спакойнага, якi не дае волю кулакам, не абражае мяне i дзяцей...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter