Як вынiк супрацоўнiцтва. Пасольства Беларусi ў Расii ў хуткiм часе адкрые яшчэ два аддзяленнi — у Казанi i Смаленску.

У Казанi аддзяленне пасольства пачне функцыяніраваць ужо да канца бягучага года, а ў Смаленску — у 2006 годзе.

Выбар рэгiёнаў звязаны з тым, што гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва гэтых гарадоў з Беларуссю дасягнула высокага ўзроўню. Да таго ж, у iх пражывае вялiкая беларуская дыяспара. Цяпер аддзяленнi пасольства Беларусi дзейнiчаюць у 10 расiйскiх рэгiёнах, паведамляе БЕЛТА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter