Як суседка Манька пайшла на мiтынг грошай зарабiць

рисунок олега карповича.

Манька захацела тусануцца

Мая суседка Манька дзеўка хоць куды. Калi дзе што там намячаецца, дык яна тут як тут. Мужу скажа, што пайшла бульбу капаць. А сама ў кафэ з сяброўкай iрване, дзе дальнабойшчыкi абедаюць. 

I не тое каб любiла кабета падгульнуць... Не, хутчэй, не хапае ёй драйву ды адрэналiну ў крывi. Павыскаляцца ды падзадорыць чужых — дык яна першая.

А тут дачулася Манька, што цяпер жа прыдумалi такiя тусоўкi, дзе не тое што тусануцца, а i грошай можна зарабiць. I пры гэтым свой чысты жаночы вобраз яна там, калi захоча, нiяк не запэцкае.

Бо на самай справе жанчына яна прыстойная i свайму мужу Пашку нiколi не здраджвала. Напэўна... Але ж затое колькi дала падстаў для рэўнасцi i плётак — незлiчоную колькасць разоў... Ну, вось такая яна.

А тут усяго толькi i трэба, што ўзяць у рукi нейкi там лозунг, панасiць яго (кажуць, няцяжкi), пакрычаць разам з усiмi нешта там пра «можам, пераможам». I ўсё. За гэта яшчэ пяцьдзясят долараў дадуць. 

Не так грошай захацелася, як цiкавасць разабрала Маньку.

Замест вiру любоўнага — вiр мiтынговы

Адным словам, не паслухаўшы парад разумнага суседа, кiнулася Манька не ў любоўны вiр з iм, а ў вiр палiтычны (яна ж не ведала, што стане эпiцэнтрам мiтынгу). 

З сяброўкай на пару, каб не так страшна было, валасы падчапурылi, вусны-бровы падмалявалi, абцасы на ногi — i ў райцэнтр, на грашовую тусоўку. Адным словам, зарабiць кабеты надумалi. На халяву, як яны спадзявалiся. 

Хто пра што, а Манька свае жаночыя думы думае… Страх яе апанаваў. 

Вось адна думка ўзвiлася як змяя: а калi ў сексуальнае рабства гэтыя арганiзатары надумаюць яе ўзяць? Што тады? Адразу згаджацца цi ратавацца?

…Прыехалi ў райцэнтр, а куды iсцi, не ведаюць. Рушылi за нейкiмi патлатымi дзецюкамi, што iшлi з палкамi i палотнамi. Кабеты прыспешылi крок, прыслухоўваючыся да шаптання гэтых малайцоў, якiя нешта перакладвалi з сумак у свае кiшэнi. «Грошы», — скемiла Манька i ўжо больш упэўненым крокам тупала на сваiх абцасах.

Манька не спускала вачэй з «касiра» i тады, як каля яго сталi круцiцца нейкiя незразумелыя цёткi i дзiкаватыя хлопцы з доўгiмi валасамi, дзяўчаты з аркушамi паперы. 

Манька цвёрда помнiла расцэнкi, пра якiя казаў сусед: пяцьдзясят долараў. За меншыя грошы яна i не рабiла б такое падарожжа са сваёй вёскi i абцасы не таптала б…

Яны могуць? Ну, гэта наўрад…

I тут пачалося. Адзiн з проставалосых хлопцаў пачаў нешта выкрыкваць пра «можам, пераможам», на што Манька скептычна глянула на худых, быццам недакормленых, «касiраў» i з вышынi жаночага вопыту падумала: «Могуць? Ну, гэта наўрад». 

Глянула на свае грудзi, што рвалiся з-пад блузкi: «Перамогуць? Куды там…» Успомнiла тут пра свайго крэпкага, як дубок у пушчы, Пашку. «Вось ён дык i можа, i пераможа», — амаль што млосна падумала кабета.

Адарвалася яна ад сваiх думак. Ах жа, зараза, куль грошай у руках гэтага недалужнага «касiра» растварыўся, нiбыта цукар… Карман у яго патаўсцеў. Пры тым што то аднаму, то другому, то трэцяму мiтынгоўцу нейкiя скамечаныя пяцiрублёўкi спадцiшка суне. 

Тут Манька не ўтрывала. Яна такая ўся з сябе, на абцасах, у мадэльнай спаднiцы, а ёй дык нi чорта? Цi, можа, гэтую паперку скамечаную? 

Яна спрытна скокнула да гэтай «гулькi» i грозна, не зво-дзячы з яго вачэй, вымавiла: «Мне — грошы».

Хлопец сунуў ёй пад нос пяцiрублёўку, чакаючы, вiдаць, слоў падзякi за такую сваю нябачаную шчодрасць. Ён проста не здагадваўся, што абразiў Маньку да глыбiнi душы. Бо «расцэнкi» яна якраз вельмi добра ведала, дзякуй суседу.

I тут пачалося дзейства, якое тыя мiтынгуючыя запомняць надоўга. Пад’ехаўшыя работнiкi мiлiцыi толькi назiралi за гэтай цiкавай сцэнай: высокая прыгожая маладзiца, яўна чужая на гэтым вечары, наступала на дробнага спалоханага хлопца. 

— Ах ты, паганец малы, я спаднiцу ды абцасы надзела, валасы начапурыла, твар i ногцi размалявала, каб ты, паганец, пяццю рублямi аддзелаўся, —крычала яна, — а сам мае пяцьдзясят долараў спёр?

Ну, тут Манька разышлася так, што яе новым партнёркам па мiтынгу i не снiлася. Каб ведаў той бляклы хлапчына з шызай бародкай ды гулькай на патылiцы, на што Манька здатная, то i на мiтынг не папёрся б.

— Ах ты, пацук аблезлы!

— Брыдота ты непадстрыжаная!

— Я твае смярдзючыя пасмы сваiмi кiпцюрамi выдрапаю, як асот на сваёй бульбе!

— А ну, аддавай мне грошы! Я iх чэсна зарабiла. Прыйшла, пастаяла. На вас, дурняў, паглядзела.

Падобна, што нiхто i не думаў аддаваць яе кроўна «заробленыя» паўсотнi долараў. Што тут пачалося… Адным рухам скiнуўшы высокiя абцасы, якiя ўжо i так балюча намулялi пяткi, i размахваючы iмi, нiбыта касой, раз’юшаная Манька пайшла на свайго крыўдзiцеля ўсёй магутнасцю сваiх рэвалюцыйна ўскалыхнуўшыхся ад гневу грудзей. 

О божухна, якое гэта было захапляльнае вiдовiшча... 

Божы дар пятага памеру як новы вiд палiтычнай зброi на мiтынгах — ноу-хау Манькi

Гэты свой божы дар пятага памеру Манька часцяком магла пусцiць у ход, калi, вядома, перамога таго каштавала. Перад гэтым хараством калiсьцi не змог устаяць i адразу ж адмовiўся ад свайго халасцяцтва яе будучы муж… 

А з колькiх дзецюкоў кабета паздзекавалася, неспадзявана расшпiлiўшы пару гузiкаў, з-пад якiх проста выплывала мора жаночага хараства, такога гладкага i жаданага, як ласкавае мора. Так што адмовiць у чымсьцi нi ў аднаго прадстаўнiка мужчынскай паловы чалавецтва проста язык не паварочваўся… Было гэта, зразумела, такое жаночае хулiганства, не больш за тое.

Але ж здаралiся ў Маньчыным жыццi i такiя неспадзяванкi, што сваiмi грудзьмi яна магла, як тыя амапаўцы шчытамi, перакрыць ход камусьцi. I такi момант настаў.

Ды той задрыпаны дзяцюк-«касiр» нiчога не ведаў пра схаваную пад пышнай блузкай зброю Манькi. Ды i, мяркуючы па гульцы на патылiцы i растрапаных тлустых валасах, ён i такiя ж сябрукi побач, бадай што, можа, i ўвогуле не зведалi гарачага мужчынскага жадання...

А тым часам Манька расправiла плечы, падняла грудзi, якiя, быццам наўмысна, выкацiлiся з-пад гузiкаў, i стала самой Афiнай, багiняй вайны. Яна рынулася на свайго крыўдзiцеля ўсёй жаночай магутнасцю.

Велiчна размахнуўшыся, яна з усёй моцы пiхнула хлопца, i той ад нечаканасцi пакацiўся пад ногi людзям у натоўпе, якiя нешта шалёна лямантавалi, не зважаючы на звалiўшагася. I толькi пiльныя яго сябрукi падляцелi i спрытна выхоплiвалi павылятаўшыя пяцiрублёўкi.

Манька важна падышла блiжэй да небаракi, якi спалохана паспрабаваў адвярнуцца, але не паспеў, i адлiчыла сабе колькi хацела паперак. 

А затым, велiчна павярнуўшыся, часанула з сяброўкай куды вочы гля-дзяць. 

Далей ад гэтага бедламу, ад грашовых разборак, незразумелых мiтынгаў i iх «касiраў»-арганiзатараў, патлатых жанчынападобных дзецюкоў, усяго, што было ёй такiм чужым i зусiм не патрэбным:

— Ды пайшлi б вы ўжо… усёй сваёю тусай! 

I паехала яна да свайго роднага дома. Да мужа i сям’i.

...Дабраўшыся дахаты, яна цiхенька распранулася, лягла ў пасцель, чакаючы свайго любага Пашку i зорнай ночы з iм…

Манька ведала адно: ёй не патрэбны гэтыя дзiкiя мiтынгi i дармавыя грошы. Ёй любыя пяшчота мужа i спакойная мiрная ноч…

Фелiцыя ГЛIНСКАЯ.

(Лiст неабыякавай чытачкi, мова арыгiнала захавана)

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter