Як рэшатам дождж выклікалі.

Рэшата — гаспадарчая прылада для адсеву адходаў і ачышчэння мукі. У народнай культуры славян рэшата сімвалізавала багацце і пладаноснасць, ачышчэнне, такія рысы характару чалавека, як сумленне і праніклівасць.

  • Як магічная ёмістасць дарункаў прыроды рэшата прысутнічала на свяце Багач (21 верасня). У рэшата, якое насіла назву “багач”, насыпалі зерне ад апошняга снапа, пасля чаго з ім і грамнічнай свечкай абыходзілі ўсе падворкі — “замыкалі” вёску кругам на доўгую зіму, а затым неслі ў хату гаспадару, які захоўваў “багача” да наступнай восені.
  • Часам у народнай культуры рэшата параўноўвалі з небасхілам, аблокамі, праз якія Бог лье ваду ў выглядзе дажджу на зямлю. Таму ў час засухі жанчыны лілі ваду праз рэшата з надзеяй выклікаць доўгачаканы дождж.
  • Як рэч, прызначаную для ачышчэння, рэшата выкарыстоўвалі народныя лекары пры лячэнні шматлікіх хвароб, асабліва сурокаў. Лічылася, што прапушчаная праз рэшата вада, набывае магічныя здольнасці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter