Народная газета

Як прайсці ў бібліятэку

Сёння ў грамадскім транспарце, чарзе ў паліклініцы і проста на лавачцы ў скверы рэдка ўбачыш чалавека з папяровай кніжкай у руках. Людзі чытаюць, але з тэлефонаў, планшэтаў, е-рыдараў. У бібліятэкі завітваюць студэнты, выкладчыкі, навукоўцы. Але што наконт астатніх? У свой час беларусы лічыліся адной з найбольш чытаючых нацый у свеце. Нават тыя, у каго дома было багата кніжных паліц, абавязкова хадзілі ў чытальныя залы. Але часы змяніліся. Узнікае слушнае пытанне: якія зараз патрэбны бібліятэкі? 

Фота Артура Прупас

Кніга ў новым фармаце

Алена Далгаполава, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі

Сёння бібліятэка з'яўляецца, бадай, адзіным сацыяльным інстытутам, якому настойліва прадракаюць змрочную перспектыву немінучай смерці. Аргумент у прыхільнікаў гэтага сцвярджэння адзін - усю неабходную інфармацыю можна знайсці ў інтэрнэце. Аднак хочацца звярнуць увагу, што дыскусіі адносна жыццяздольнасці бібліятэк вядуцца толькі на постсавецкай прасторы. У іншых краінах пытанне «быць ці не быць бібліятэкам» не задаецца ў прынцыпе. Там таксама ёсць інтэрнэт, але аб'ём і змест бясплатнага кантэнту значна адрозніваецца ад рускамоўнага сегмента сеткі. Калі размясціць без згоды аўтара і выдаўца электронную копію мастацкай кнігі ці манаграфіі - немінучы суд і штрафныя санкцыі. Такое ж пакаранне будзе чакаць любога грамадзяніна, які спампуе нелегітымны кантэнт. Дастаткова ўспомніць судовы працэс, узбуджаны супраць праекта Google па стварэнні электроннай бібліятэкі. Ён доўжыўся 10 гадоў і абышоўся карпарацыі ў 125 млн долараў, якія былі выплачаныя аўтарам і кнігараспаўсюджвальнікам у якасці кампенсацыі.

У краінах, дзе жорстка выконваюцца аўтарскія правы, бібліятэкі з'яўляюцца асноўным пасрэднікам паміж вытворцамі інфармацыйнай прадукцыі і карыстальнікамі. Бібліятэка плаціць за кнігі, электронныя рэсурсы, а затым бясплатна прадастаўляе іх сваім чытачам.

Рускамоўныя сеткавыя рэсурсы - гэта проста Кландайк пірацкіх копій. Знайсці можна сапраўды ўсё - ад літаратурных навінак да дысертацый. Узровень прававой культуры ў гэтай галіне ў нас надзвычай нізкі. Некалькі гадоў таму Нацыянальная бібліятэка Беларусі правяла даследаванне, апытаўшы больш за 2,5 тыс. чалавек ва ўсёй краіне. Яны павінны былі ўказаць тры асноўныя патрабаванні да атрымання інфармацыі. Больш за 80% рэспандэнтаў адзначыла: «не выходзячы з дома, бясплатна». Асноўнае пажаданне бібліятэкам - аблічбаваць усе кнігі і выкласці ў інтэрнэт.

Узмацненне жорсткасці патрабаванняў да захавання нормаў аўтарскага права паступова прывядзе да таго, што насельніцтва перастане супрацьпастаўляць сеткавыя і бібліятэчныя рэсурсы. Але гэта не азначае, што нашы бібліятэкі тут жа вернуць сабе аўтарытэтную сацыяльную пазіцыю.

У Германіі, Чэхіі, Фінляндыі, ЗША і многіх іншых краінах, дзе мне даводзілася бываць, чытальныя залы і рэкрэацыйныя прасторы бібліятэк заўсёды перапоўненыя. Чаму так ашаламляльна адрозніваецца стаўленне насельніцтва да бібліятэк у нас і за мяжой? Можна вылучыць дзясятак фактараў, але я спынюся толькі на некалькіх.

Першае - сістэма кіравання. У любой краіне самымі шматлікімі з'яўляюцца рэгіянальныя публічныя бібліятэкі. Там іх дырэктары не кіруюць імі на асновах адзінаначалля. Вырашальнае слова - за апякунскім саветам, якi выбiраецца з найбольш аўтарытэтных жыхароў. На яго разгляд выносяцца планы працы, праекты, прапановы па выкарыстанні фінансавых сродкаў. Мясцовая ўлада вызначае аб'ём фінансавання па ўзгадненні з апякунскім саветам. Дзейнасць бібліятэкі ацэньваецца не па статыстычных паказчыках (столькі выдадзеных кніг і столькі наведванняў), а па сацыяльным эфекце, які яна прыносіць супольнасці.

Ва ўсіх краінах бібліятэкі фінансуюцца за кошт дзяржаўных сродкаў, але мадэлі фінансавання розныя. Напрыклад, у ЗША з мясцовага бюджэту выдзяляецца каля 80% сродкаў ад агульнай патрэбнасці бібліятэкі. Каб атрымаць дадаткова 10-15% сродкаў з федэральнага бюджэту ў якасці гранта, бібліятэка павінна падрыхтаваць і абараніць праект. Астатняя частка - спонсарскія сродкі, якія дапамагае шукаць апякунскі савет. За кошт платных паслуг бібліятэкі не развіваюцца нідзе! У Германіі, напрыклад, іх наогул забаронена аказваць. У іншых краінах даход ад пазабюджэтнай дзейнасці не перавышае 3% ад агульнага бюджэту.

Другі адметны момант - інфраструктура ўстаноў культуры. У краінах Заходняй Еўропы і ЗША няма такіх устаноў, як Дом культуры ці Дом дзіцячай творчасці. У школах няма пазакласных заняткаў і летніх лагераў. Бібліятэка - гэта асноўны «ачаг культуры» ў населеным пункце. Сюды прыходзяць не толькі для таго, каб узяць кнігу і пасядзець у інтэрнэце, гэта месца адпачынку і зносін, месца, дзе падаюцца адукацыйныя і сацыяльныя паслугі. Гэтымі паслугамі актыўна карыстаюцца, таму што за іх не трэба плаціць. Насельніцтва вельмі далікатна ставіцца да сваіх выдаткаў. Мяне ў свой час уразіў той факт, што амерыканцы для працы з інтэрнэтам ідуць у бібліятэку, адмаўляючыся ад хатняга доступу. Так эканоміцца 50 долараў у месяц.

Агульнае аблічча бібліятэк - гэта тое, што карэнным чынам адрознівае нас ад многіх краін, дзе ў распрацоўку і стварэнне інтэр'ераў укладваецца шмат сродкаў. Пры гэтым бібліятэкі не заўсёды размяшчаюцца ў спецыяльна пабудаваным для іх будынку. Сама арганізацыя прасторы адрозніваецца карэнным чынам. Што мы бачым у нас? Стройныя рады кніжных стэлажоў і мэбля савецкага ўзору, традыцыйны падзел на абанемент і чытальную залу. Кнігі ў чытальнай зале - за спіной бібліятэкара, проста так да паліцы не падыдзеш. Як шмат у нас бібліятэк з гульнявымі зонамі для дзяцей, з мяккай мэбляй і пледамі?

І яшчэ. Аб самасвядомасці прафесійнай супольнасці. Далёка не ўсе нашы бібліятэкары гатовыя адмовіцца ад традыцый савецкага мінулага, дзе галоўнымі былі так званае кіраванне чытаннем і захаванасць фондаў. І зараз, як ні сумна гэта прызнаваць, не ў кожнай бібліятэцы можна сустрэць супрацоўніка, які рады зносінам з чытачом.

За апошнія гады ў нас у краіне скарочана 25% сельскіх бібліятэк. Сама па сабе гэтая лічба ня страшная. Нават вельмі багатыя дзяржавы закрываюць бібліятэкі ў маланаселеных вёсках і пераходзяць на абслугоўванне бібліёбусамі. Як выглядае гэты транспартны сродак, напрыклад, у Фінляндыі? Гэта спецыялізаваны вялікі аўтобус са стэлажамі, камп’ютарам і Wi-Fi. У нас у лепшым выпадку - пераабсталяваная «Газэль», але і такая машына ёсць не ў кожным раёне.

У развіцці любой сферы многае вызначаецца сацыяльным заказам, які фарміруецца органамі ўлады, грамадскасцю. Мы павінны зрабіць выбар - рухацца ў адным кірунку з сусветнымі тэндэнцыямі або ісці па шляху закрыцця бібліятэк. А запатрабаванымі яны стануць тады, калі будуць прыкладаць максімум намаганняў, каб быць карыснымі для грамадзян.

В начале будет цифра 

Владимир Степан, писатель

“Как пройти в библиотеку?”. Смешной вопрос, киношный. Я попробовал задать его минским подросткам и поразился. Многие, кроме знаменитой Национальной библиотеки, о существовании иных даже не знают. Смеются, плечами пожимают. С Национальной все понятно: она на виду, блестит, сверкает. Говорят о ней постоянно, проводят в ней важные мероприятия. Она — достопримечательность и Минска, и Беларуси. А собственно, зачем знать подростку, на какой улице ближайшая библиотека, сколько в ней книг, ее расписание, выходные? Это идти надо, ехать, записываться, документ предъявлять. Сплошные проблемы и трата драгоценного времени. Все теперь можно скачать из интернета. А при желании загрузить в личный букридер хоть тысячу томов и читать не перечитать. На всю жизнь хватит. Положил читалку в рюкзак модный — и вперед. Библиотека всегда с тобой, в любой удобный момент можешь брать и приобщаться к бессмертным шедеврам человеческого гения. Хочешь — лежа приобщайся, хочешь — в самолете или палатке... Удобно.

Как-то весной встретил в букинистическом отделе книжного давнего знакомого — пожилого библиофила с потертым портфельчиком. Разговорились про бумажные книги... Разговор интересный как-то незаметно на тему библиотек вышел. Так вот мой ученый товарищ тут же, у книжных полок, библиотеки с музеями сравнил, а книги — с картинами великих мастеров. Сказав, что, в принципе, это одно и то же.

Вот чудак! Я, естественно, рассмеялся в ответ. Не нагло, а грустно. Знаешь, говорю, это не одно и то же! Ведь музеи и картинные галереи открываются чуть ли не в каждом районном центре, а разве за последние лет тридцать хоть одна библиотека на периферии открылась? Построили там хоть одно здание из стекла и бетона? Вспомни, говорю! Назови! Мой любитель “старадрукаў” глазками заморгал, вот-вот заплачет, портфель к груди прижал, как ребенка. Знаю, что там у него прижизненный “Вянок” Максима Богдановича (в прекрасной сохранности). Глянул он мне в глаза и прошептал злобно, что не ожидал от меня такого предательства. В смысле, мой реалистичный прогноз ему не понравился, расстроил я его сильно.

Но я правду сказал. Закрываются библиотеки. Остаются только самые большие. Как гигантские торговые центры, где можно найти все. Там ведется исследовательская работа, пишутся диссертации, научные статьи, монографии, доклады и прочее. Основной посетитель — люди ученые, хотя и студентов, пишущих дипломы и курсовые, хватает. Одно плохо в нашей самой большой библиотеке — неудобный интернет. Карточки какие-то покупать надо. В уличных кафе сделали бесплатный Wi-Fi, а в самой главной библиотеке — не получается.

По всему выходит, что библиотеки свое отжили, превращаясь в огромные и не очень хранилища книг и печатных материалов. Пройдет еще лет десять, а может, меньше, и все существующие книги переведут в цифру, и ими можно будет пользоваться. Маленькие библиотеки исчезнут за ненадобностью, как исчезают домашние. Большие надо переформатировать в книжные клубы, лучше всего еще найти для этого спонсоров или меценатов, тех, кто захочет вкладывать в это “переформатирование” частные деньги. Зачем занимать место шкафами, полками и стеллажами? Зачем пыль собирать, деньги на бумажные книги тратить? Жить надо экономно. Сидишь себе в Дрогичине или Брагине, а книгу читаешь из Британской библиотеки или какой-то другой. Для интернета расстояний не существует.

Есть и еще одна мысль, но она не о библиотеках, а о чтении. О самом процессе погружения в текст, о любви к этому делу. Так вот, те библиотеки, что еще не закрылись, должны не столько книжки обменивать, сколько учить читать. Мы утрачиваем культуру чтения. Если люди перестанут читать, то и библиотеки будут им не нужны. Ни электронные, ни бумажные, ни на березовой коре, ни на пергаменте.

Как привить детям любовь к чтению? Просто! Каждый вечер надо читать ребенку книги, рассказывать интересные истории, показывать картинки. Долго и хорошо разговаривать с ним. Потом помогать выбирать хорошие книги. В конце концов он сам пристрастится и разберется, что, где и когда читать. Процесс станет необратимым, точка невозврата будет пройдена. И если задать подростку банальный вопрос: “Как пройти в библиотеку?”, он не станет пожимать плечами, а продиктует электронный адрес. А если вы ему понравитесь, еще и поможет отыскать в электронном каталоге нужную книгу.

Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?