Як прайсці ў бібліятэку? Адкрыццё новай бібліятэкі жыхары Жыткавіч чакалі ні многа ні мала 63 гады!

І нарэшце адбылося: новую бібліятэку ў самым цэнтры горада аб’явілі адкрытай. Да гэтага чытачам і персаналу прыходзілася туліцца ў старым доме пасляваеннай пабудовы, які, хоць і адрозніваецца звонку арыгінальнай архітэктурай, унутры не выносіць ніякай крытыкі — у старым памяшканні немагчыма было ні чытаць, ні працаваць. А ў новым будынку размесцяцца яшчэ гасцініца, кафэ і більярдная.

Стэлаж з “сярэбраным векам”, паліца “шасцідзесятнікаў”, добрая падборка твораў беларускіх пісьменнікаў і нават цэлая кніжная шафа жаночых раманаў... Цэнтральная бібліятэка карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў гарадка.
— Бібліятэка актыўна вядзе краязнаўчую работу. Наш праект называецца “Жывая памяць Жыткаўшчыны”. Мы займаемся ім з 1997 года. Збіраем для землякоў і турыстаў, якія прыязджаюць у наш край, інфармацыю аб гістарычных помніках, цікавых месцах. Нам сапраўды ёсць што расказаць, а невядомых старонак гісторыі яшчэ вельмі шмат, — гаворыць дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Людміла Кронда.
55 000 тамоў — фонд бібліятэкі, 3800 чалавек — яе пастаянныя чытачы. Раённая бібліятэка — сапраўдны астравок культуры і новых ведаў. Цудоўна, што зараз ён яшчэ больш утульны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter