Як правільна, згодна з народнымі традыцыямі, падзяліць вясельны каравай?

Самай важнай і адказнай падзеяй на вяселлі з’яўляецца дзяльба караваю. Дзялілі яго напрыканцы вяселля. Сваты (хросныя бацькі, а часам шаферы) выносяць каравай з каморы, танчаць і паварочваюцца ў танцы сем разоў, выконваючы рухі па сонцы.

Самай важнай і адказнай падзеяй на вяселлі з’яўляецца дзяльба караваю. Дзялілі яго напрыканцы вяселля. Сваты (хросныя бацькі, а часам шаферы) выносяць каравай з каморы, танчаць і паварочваюцца ў танцы сем разоў, выконваючы рухі па сонцы. Часцей за ўсё на вяселлі каравай дзеляць хросныя бацькі (яны ж сваты).

Калі каравай пяклі трохузроўневы, то яго дзялілі наступным чынам. Верхні ярус называлі “доляй” маладых. Яго акуратна адразалі ад караваю і перадавалі жаніху з нявестай. Яны павінны былі яго з’есці, ні дзелячыся ні з кім (але не ў час вяселля, а пазней, пасля яго заканчэння). Другі ярус (ён быў большы за верхні, крыху шырэй за яго) сімвалізаваў бліжэйшую радзіну, і яго імкнуліся падзяліць паміж “сваімі”.

Ніжні ярус, самы вялікі, дзялілі паміж усімі гасцямі на вяселлі. Самы ніз каравая, скарынку, “падэшву” — аддавалі музыкам. Гасцей па ступені сваяцтва запрашалі падысці да маладых, і тут жа адбываўся ўзаемаабмен: каб маладыя надарылі госця караваем, ён павінен быў прынесці свой падарунак. Той, каго надарылі караваем, павінен быў толькі крыху прыкусіць яго, а астатнюю частку аднесці дадому як сімвал шчаслівага сямейнага жыцця, дабрабыту, пладаноснасці і пачаставаць усіх тых, хто на вяселлі не быў.

Кавалачак вясельнага караваю клалі ў збожжа для добрага ўраджаю ў будучым, частавалі ім хатнюю жывёлу, захоўвалі за абразамі, насілі з сабой як вельмі надзейны абярэг.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter