Як памножыць зберажэнні і не ўлезці ў даўгі?

Стаўкі па дэпазітах і крэдытах штурмуюць новыя вышыні. Для адных — гэта магчымасць атрымаць дадатковы даход, для іншых — задумацца, ці варта браць у доўг. У перыяд высокіх працэнтных ставак, як раяць спецыялісты, асабліва важна вывучаць умовы банкаўскіх дагавораў і параўноўваць выгаду з магчымай рызыкай.

У перыяд высокіх працэнтных ставак, як раяць спецыялісты, асабліва важна вывучаць умовы банкаўскіх дагавораў і параўноўваць выгаду з магчымай рызыкай.

Грошы па новай цане

Павышэнне з 1 чэрвеня стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка з 14 да 16 працэнтаў гадавых ужо  паўплывала на банкаўскія прапановы. Напрыклад, Беларусбанк павысіў стаўкі па пэўных рублёвых дэпазітах насельніцтва да 24 працэнтаў гадавых. Некаторыя іншыя банкі прапануюць ужо і 25—26 працэнтаў гадавых. І гэта, па сутнасці, значыць, што ўкладчык на кожным мільёне рублёў можа штомесяц атрымліваць прыблізна па 20 тысяч рублёў, а за год — 250 тысяч.  Калі ж улічыць, што на пачатак мая ў сярэднім на кожнага жыхара нашай краіны прыходзілася па 1 мільёну рублёў банкаўскіх зберажэнняў у нацыянальнай валюце, то атрымліваецца, што, умоўна кажучы, кожнаму айчыннаму ўкладчыку на бліжэйшы час гарантаваны штомесячны даход у памеры як мінімум 20 тысяч рублёў.
Стаўкі па зберажэннях у доларах і еўра трымаюцца на ўзроўні 9—10 працэнтаў гадавых, што значна больш, чым у краінах Заходняй Еўропы, дзе і 3—5 працэнтаў гадавых — надзвычай прывабная прапанова.
Крэдыты за апошні час падаражэлі. За жыллёвыя (неільготныя) у большасці банкаў просяць не менш як 20 працэнтаў гадавых, за спажывецкія, у тым ліку аўтамабільныя, — больш за 30 (калі ўлічыць і розныя камісійныя плацяжы).

Вярніце даўгі і набівайце “падушку”

“Банкі самі вызначаюць узровень працэнтных ставак па дэпазітах і крэдытах”, — адзначае прэс-сакратар Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў. Стрымліваць рост ставак па крэдытах, на яго погляд, павінна перш за ўсё канкурэнцыя паміж рознымі банкамі.
“Я людзям, якія вырашылі цяпер узяць крэдыт у банку, настойліва б параіў узважыць, ці “пацягнеце” вы яго”, — гаворыць фінансавы аналітык Аляксандр Муха. Па яго словах, банкі гэта таксама разумеюць. Але значна зніжаць працэнты наўрад ці будуць. Верагодна, што яны стануць яшчэ больш пільна ацэньваць плацежаздольнасць кожнага прэтэндэнта на крэдыт. Таму ў бліжэйшы час асноўнымі атрымальнікамі крэдытаў будуць людзі, якія не толькі схільныя да рызыкі, але і маюць высокі ўзровень даходу.
Час высокіх працэнтных ставак, тлумачыць аналітык, гэта перыяд, калі паскараецца нябачнае перамяшчэнне грошай крэдытораў у кішэні ўкладчыкаў. “Таму ў цяперашніх умовах лепш па магчымасці разлічыцца па старых крэдытах, не спяшацца браць новыя і больш грошай адкладваць на зберажэнні, — лічыць ён. — Кожны мусіць ствараць сваю падушку бяспекі”.
Якога памеру павінен быць гэты запас, кожны вырашае сам. Аднак спецыялісты па прыватных фінансах раяць мець суму, якой хапіла б як мінімум на тры месяцы вашых расходаў. Аднак у чым цяпер лепш назапашваць рэзервы — таксама пытанне няпростае.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter