Як нейтралізаваць праклён.

Праклён. У народнай культуры словы праклёнаў выкарыстоўвалі ў самых рэдкіх выпадках. І сёння можна пачуць выраз “родавы праклён” ці “пракляты да сёмага калена”. Звычайна родавы праклён мог наслаць чалавек, якога ў народзе звалі ведзьмаком.

  • Часам у запале злосці ці дрэннага настрою мы можам выказаць праклён у чый-небудзь бок. Але ў народнай культуры такія дзеянні заўсёды выклікалі адмоўную ацэнку. Лічылася, што ўсе праклёны вяртаюцца бумерангам да таго, хто іх паслаў.
  • Самым жудасным праклёнам лічыўся праклён маці, які не “адмовіць” (не здыме) ні адзін знахар. Праклёны, якія насылаюць маці на сваіх дзяцей, робяць іх безабароннымі перад нячыстай сілай.
  • Калі хто-небудзь казаў словы, якія прадказвалі бяду, суразмоўца імгненна казаў: “Ціпун табе на язык!”, тым самым як бы спыняў гэтыя адмоўныя дзеянні.
  • Калі вы пачулі ў свой бок нядобрыя пажаданні, трэба адказаць так: “На сваю галаву!” ці “На сухі лес будзе сказана!”
  • Не пажадана карыстацца ў размовах і такімі выразамі, як “чорт яго ведае”, “вазьмі цябе ліха” і г.д.
  • Акрамя гэтага, і сёння існуе шмат спосабаў, якія ахоўваюць чалавека ад нядобрых слоў і поглядаў нядобразычліўцаў. Напрыклад, абярэгі, чацвярговая соль, чырвоная нітка, шпілька і г.д.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter