Як малая літара стала вялікай

Правапіс даўно знаёмых слоў з часам пераасэнсоўваецца і мяняеццаТак адбылося, у прыватнасці, у 2008 годзе, калі выйшаў новы закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Як вядома, сярод галоўных мэт новай рэдакцыі правапісу — наблізіць яго да вымаўлення, упарадкаваць напісанне запазычаных слоў. Мы ж пад увагу возьмем напісанне вялікай і малой літар. У гэтым правіле таксама адбыліся пэўныя змены.Для параўнання некаторых уласных назваў возьмем, напрыклад, слоўнік-даведнік “Літара вялікая або малая” (2003г., аўтары — В.І. Уласевіч, С.Я. Рапацэвіч, І.Л. Капылоў) і, натуральна, “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года. Выяўляецца наступнае: калі ў 2003-м годзе правільна было пісаць першая сусветная вайна, другая сусветная вайна — з малой літары першае слова, то пасля прыняцця новага закона так: Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна. А правіла фармулюецца так: “З вялікай літары пішуцца: аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох…” Іншыя прыклады да яго — Варфаламееўская ноч, Рэфармацыя, Крыжовыя паходы.
Правапіс даўно знаёмых слоў з часам пераасэнсоўваецца і мяняецца
Так адбылося, у прыватнасці, у 2008 годзе, калі выйшаў новы закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Як вядома, сярод галоўных мэт новай рэдакцыі правапісу — наблізіць яго да вымаўлення, упарадкаваць напісанне запазычаных слоў. Мы ж пад увагу возьмем напісанне вялікай і малой літар. У гэтым правіле таксама адбыліся пэўныя змены.

Для параўнання некаторых уласных назваў возьмем, напрыклад, слоўнік-даведнік “Літара вялікая або малая” (2003г., аўтары — В.І. Уласевіч, С.Я. Рапацэвіч, І.Л. Капылоў) і, натуральна, “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года. Выяўляецца наступнае: калі ў 2003-м годзе правільна было пісаць першая сусветная вайна, другая сусветная вайна — з малой літары першае слова, то пасля прыняцця новага закона так: Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна. А правіла фармулюецца так: “З вялікай літары пішуцца: аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох…” Іншыя прыклады да яго — Варфаламееўская ноч, Рэфармацыя, Крыжовыя паходы.
Заўсёды ўзнікала пытанне, як пісаць састаўную назву дзяржавы: Вялікае Княства Літоўскае або Вялікае княства Літоўскае. Паводле назіранняў, да 2008 года ў розных крыніцах можна было сустрэць і адзін, і другі варыянт. Аднак перамог першы. Такім чынам, паводле новай рэдакцыі беларускай арфаграфіі пішам Вялікае Княства Літоўскае.
Цяжкасці заўсёды ўзнікалі і з найменнямі ўзнагарод. У некаторых усе словы пішуцца з вялікай літары, у іншых — толькі першае.
Варта запомніць, што з вялікай літары пішуцца ўсе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і ступень). Так, па новай рэдакцыі пішам ордэн Ганаровага Легіёна, Георгіеўскі Крыж (параўн.: паводле слоўніка-даведніка “Літара вялікая або малая”, ордэн Ганаровага легіёна, Георгіеўскі крыж).
Гэта толькі некаторыя змены, што адбыліся ў правапісе вялікай і малой літар у 2008 годзе.

Падрыхтавала Вераніка Бандаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter