Як маеш грошы, то i сам харошы

А не маеш – бяры крэдыт на будаўнiцтва жылля ў банку Напрыканцы мiнулага года ў нашай рэдакцыi месцамi было шумна i тлумна. Шчасце, як той казаў, людзям прывалiла. Поўныя прыгаршчы. Дакладней, дзесяць прыгаршчаў — дзесяць маiх калег, якiя не адзiн год стаялi ў жыллёвай чарзе, атрымалi рэальны шанс пабудаваць сабе кватэры. Я калег з нагоды павiншаваў i... задумаўся. Кошт квадратнага метра ў iх новабудоўлi хоць i некамерцыйны, але ж васемсот тысяч рублёў за яго таксама грошы. Памножыў гэтыя самыя тысячы на колькасць метраў у стандартнага крою двухпакаёўцы, суаднёс з нашымi заробкамi i  прыступiўся да каляжанкi з адным простым пытаннем: «Дзе грошы возьмеш?» — Крэдыт бяру, — адказала тая... Адказ цалкам чакаемы, бо жыллёвыя крэдыты сёння — самы надзейны для чалавека шанс займець свой кут. Шансам гэтым дзякуючы падтрымцы дзяржавы год ад году карыстаюцца ўсё больш людзей. Статыстыка тут такая. У першым квартале 2007 года за кошт усiх крынiц фiнансавання ў краiне пабудавана 1121 тысяча метраў квадратных жылля, што, дарэчы, на 117,8 працэнта больш, чым у адпаведны перыяд мiнулага года. За гэты ж час запазычанасць насельнiцтва па крэдытах на жыллёвае будаўнiцтва склала 983 мiльярды рублёў, што ў паўтара раза больш, чым у мiнулым годзе. Яшчэ адна вельмi характэрная лiчба: iльготных крэдытаў за гэты час выдадзена на 383 мiльярды рублёў – у 1,4 раза больш, чым у мiнулым годзе. 

А не маеш – бяры крэдыт на будаўнiцтва жылля ў банку

Напрыканцы мiнулага года ў нашай рэдакцыi месцамi было шумна i тлумна. Шчасце, як той казаў, людзям прывалiла. Поўныя прыгаршчы. Дакладней, дзесяць прыгаршчаў — дзесяць маiх калег, якiя не адзiн год стаялi ў жыллёвай чарзе, атрымалi рэальны шанс пабудаваць сабе кватэры. Я калег з нагоды павiншаваў i... задумаўся. Кошт квадратнага метра ў iх новабудоўлi хоць i некамерцыйны, але ж васемсот тысяч рублёў за яго таксама грошы.

Памножыў гэтыя самыя тысячы на колькасць метраў у стандартнага крою двухпакаёўцы, суаднёс з нашымi заробкамi i  прыступiўся да каляжанкi з адным простым пытаннем: «Дзе грошы возьмеш?»

— Крэдыт бяру, — адказала тая...

Адказ цалкам чакаемы, бо жыллёвыя крэдыты сёння — самы надзейны для чалавека шанс займець свой кут. Шансам гэтым дзякуючы падтрымцы дзяржавы год ад году карыстаюцца ўсё больш людзей. Статыстыка тут такая. У першым квартале 2007 года за кошт усiх крынiц фiнансавання ў краiне пабудавана 1121 тысяча метраў квадратных жылля, што, дарэчы, на 117,8 працэнта больш, чым у адпаведны перыяд мiнулага года. За гэты ж час запазычанасць насельнiцтва па крэдытах на жыллёвае будаўнiцтва склала 983 мiльярды рублёў, што ў паўтара раза больш, чым у мiнулым годзе. Яшчэ адна вельмi характэрная лiчба: iльготных крэдытаў за гэты час выдадзена на 383 мiльярды рублёў – у 1,4 раза больш, чым у мiнулым годзе. 

Крэдыты, словам, людзi бяруць. I не пужае iх тое, што за карыстанне iмi патрэбна плацiць немалыя грошы на працягу дзесяткаў гадоў. Ды i вяртаць грошы трэба. Напрыклад, каляжанка, якая крэдыт на 55 мiльёнаў рублёў атрымала льготны, пад пяць працэнтаў гадавых на дваццаць гадоў, будзе штомесячна плацiць дзесьцi 350 тысяч рублёў. Другая, у якой 29 мiльёнаў звычайнага крэдыту пад 15, здаецца, працэнтаў гадавых на 15 гадоў, штомесячна будзе аддаваць банку прыкладна столькi ж. Гэта нямала, агульная сума за ўсе гады амаль падвойваецца. Людзi, паўтаруся, на гэта iдуць. Хтосьцi плануе разлiчыцца з банкам датэрмiнова, камусьцi дапамагаюць родзiчы, яшчэ нехта бярэ работы столькi, колькi можа пацягнуць. Многiм жыхарам сталiцы зусiм неспадзявана  вельмi моцна дапамог у мiнулым годзе Мiнскi гарвыканком, калi прыняў рашэнне ўсiм грамадзянам, якiя стаяць на чарзе i пачнуць будавацца ў 2006 годзе i заробкi якiх не перавышаюць 517 тысяч рублёў у разлiку на аднаго члена сям’i, крэдыты выдаваць iльготныя. 

Што трэба i можна зрабiць, каб жыллёвыя крэдыты былi таннейшыя? Загадаць банкам зрабiць гэта “iмем рэвалюцыi”, вядома, не атрымаецца, яны на полi жыллёвага будаўнiцтва гульцы не асноўныя. Галоўная праблема ў кошце самога жылля, iмклiвы рост якога, асаблiва ў апошнiя гады, цяжка растлумачыць з пункта гледжання здаровага сэнсу. Аб гэтым неаднойчы на працягу апошняга часу выказваўся Прэзiдэнт краiны. Жыллёвая тэма рэзка i ў непрыемным для некаторых службовых асоб кантэксце прагучала ў Пасланнi Прэзiдэнта да беларускага народа i Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. У iм не толькi жорсткiя словы сказаны ў адрас тых дзялкоў, хто “прытрымлiвае” да пары кватэры ў разлiку яшчэ больш пажывiцца, хто лабiруе думку аб нявыгаднасцi долевага будаўнiцтва, хто цэны на жыллё павышае, як хоча, ужо ў працэсе будаўнiтцва, але i дакладна сказана, што трэба рабiць, каб усяго гэтага пазбегнуць. Мадэрнiзацыя i рэканструкцыя ўсяго будаўнiчага комплексу, вытворчасць высокаэфектыўнай будаўнiчай прадукцыi, шэраг iншых мерапрыемстваў павiнны дазволiць iстотна знiзiць сабекошт будаў-нiцтва на ўсiх яго стадыях. Вядома, разлiчваць на тое, што яно патаннее ў разы, не варта, але калi квадратны метр будзе каштаваць столькi, колькi i каштуе, без мудрагелiстых “накрутак”, а наш з вамi жыццёвы ўзровень будзе расцi, што зараз i назiраецца, даўгi нашы таксама будуць не такiмi цяжкiмi. 

На здымку: сям’я дзiяшкiных атрымала новую кватэру ў сталiчным мiкрараёне Малiнаўка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter