Як мішка бабулі дапамагаў.

У старым кутку Беларусі, каля лесу стаіць маленькая вёска, дзе жыве бабуля Ганна. Дом яе на ўскраіне лесу. Жыве бабуля адна, бо яе дзеці і ўнукі ў горад падаліся. Але бабуля ні на каго не крыўдзіцца, ёй не так адзінока, як здалося чытачу. З ёй уся вёска сябруе, бо яна ў мінулым настаўніца матэматыкі.

У старым кутку Беларусі, каля лесу стаіць маленькая вёска, дзе жыве бабуля Ганна. Дом яе на ўскраіне лесу. Жыве бабуля адна, бо яе дзеці і ўнукі ў горад падаліся. Але бабуля ні на каго не крыўдзіцца, ёй не так адзінока, як здалося чытачу. З ёй уся вёска сябруе, бо яна ў мінулым настаўніца матэматыкі.

А некалькі гадоў таму медзведзяня да бабулі прыйшло, каб яна яму дапамагла з сачыненнем “Як я правёў зімовыя канікулы і што бачыў у сне”. Потым мішка залез на самую высокую сасну і за бабуліным домікам назіраў:  “Дзе гэта ўнучкі? Ўжо паўлета прайшло, а іх ўсё няма і няма. Забыліся, ці што?”
Насамрэч у старэйшай ўнучкі экзамены, а малодшая летнюю практыку праходзіць. Мішка пра гэта і не здагадваецца. Стала яму крыўдна за бабулю, вырашыў сам бабулі дапамагчы.
Раніцай прачынаецца баба Ганна. Што за дзіва? Градкі праполаты, агуркі сабраны і ў кучку складзены, а каля ганка вёдры з чыстай вадой стаяць. Бабуля нават пакарміць парася забылася, пабегла да суседзяў пра гэткае цуда расказваць. Ну, канешне, яна перабольшыла крыху. Некаторыя смяяліся, некаторыя на хатніка ўсё звалілі, а паляўнічы прасачыць параіў.
Паслухалася бабуля Ганна паляўнічага. Увечары села перад акенцам, ды так і заснула. Раніцай глядзіць: каларадскіх жукоў і след прастыў, а каля ганка зноў вёдры з вадой і збанок мёду.
Аднойчы прачнулася бабуля раней чым заўсёды і пайшла на падворак курэй карміць. Бачыць: знаёмы мішка ў агародзе клубніку ў кошык збірае.
— Мішка, ды няўжо ўсё гэта ты рабіў?! — здзівілася бабуля.
Міша толькі ўсміхаецца. Запрасіла баба мядзведзя да сябе на гарбату з абаранкамі і пернікамі. Пакуль самавар ставіла, мішка пачаў расказваць:
— Цяжэй за ўсё было ваду з калодзежа набіраць. Колькі разоў у мяне вядро з лап выслізгвала, даводзілася водную брыгаду жаб вызываць! Ох!
  І тут званок у дзверы. Адчыніла Ганна, а там госці нечаканыя — унукі, дзеці.  Зайшлі яны на кухню, гля-
дзяць: мішка на табурэтцы сядзіць і пернікі жуе. Яны спужаліся і хто куды пахаваліся. Смяецца бабуля з іх:
— Гэта памочнік мой. Ён мне дровы на зіму калоў,  ваду насіў...
Сорамна стала дзецям і ўнукам, папрасілі яны ў мішкі прабачэння, гарбату дружна выпілі, пасябравалі ўсе з мядзведзем.
Ганна ШАРАМЕТА, Брэст

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter